Вы тут

3 1 красавіка яшчэ ў трох абласцях дзейнічае забарона на лоўлю рыбы


Забарона на лоўлю рыбы ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях уступіла ў сілу з 1 красавіка, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусі. Згодна з новай рэдакцыяй Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, прынятай у 2015 годзе, цяпер тэрміны вясновай забароны на лоўлю рыбы дыферэнцаваныя па рэгіёнах.


У паўднёвых абласцях краіны — Брэсцкай і Гомельскай — забарона дзейнічае з 20 сакавіка па 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях — з 1 красавіка па 30 мая. Забарона на лоўлю рыбы ў Віцебскай вобласці пачне дзейнічаць з 10 красавіка і працягнецца да 8 чэрвеня. Гэта звязана з тым, што на поўдні Беларусі нераст пачынаецца раней у параўнанні з цэнтральнымі і паўночнымі рэгіёнамі.

У перыяд забароны дазваляецца рыбачыць адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду). За кожную незаконна здабытую асобіну парушальнікі будуць абавязаны пакрыць нанесеную прыродзе шкоду, якая ў час забароны вылічваецца ў трохразовым памеры. Напрыклад, за адну асобіну ляшча, вылаўленую незаконна, шкода складзе
1 мільён 89 тысяч рублёў (9 базавых велічынь), еўрапейскага сома — 2 мільёны 52 тысячы рублёў (12 базавых), ліня —
3 мільёны 78 тысяч рублёў (18 базавых). Акрамя таго, парушальнікі могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, калі памер шкоды перавысіць 100 базавых велічынь.

Загаловак у газеце: Яшчэ ў трох абласцях — спакой для рыбы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.