Вы тут

...І зямля будзе чыстай


У мінулую суботу Беларусь далучылася да Сусветнай прыборкі 2016 «Зробім!». Больш за 30 населеных пунктаў нашай краіны адгукнуліся на прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і выйшлі на міжнародную акцыю па прыбіранні бытавых несанкцыянаваных звалак. Падчас гэтага экалагічнага суботніка дзясяткі тон смецця сабралі валанцёры ў лясах, парках, на берагах рэк і азёр.


У Мінску некалькі добраахвотных атрадаў прынялі ўдзел у акцыі. У пасёлку Сеніца актывісты зялёнага руху, дзеці мясцовай музычнай школы, жыхары пры ўдзеле прадстаўнікоў Мінпрыроды, Міністэрства ЖКГ і іншых мінскіх устаноў прыбіралі прыбярэжную водаахоўную паласу, збіралі пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, аўтапакрышкі, бітую цэглу, металалом. Акцыя з'яўляецца своеасаблівым стартам для правядзення ў Беларусі суботнікаў па прыборцы і добраўпарадкаванні гарадоў і населеных пунктаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.