Вы тут

Гандаль у электрычках — па-за законам


Праведзена 28 спецыяльных праверак цягнікоў рэгіянальных ліній.


Беларуская чыгунка сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, праваахоўнымі органамі праводзіць рэйды па выяўленні выпадкаў незаконнага рознічнага гандлю ў цягніках.

Толькі  за два дня ў красавіку супрацоўнікамі пасажырскай службы БЧ, інспекцый міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску і органаў унутраных спраў на транспарце было праверана 28 цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках, што прылягаюць да Мінскага чыгуначнага вузла. У дачыненні затрыманых правапарушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы і вынесены папярэджанні.

Работа па недапушчэнні выпадкаў гандлю ў цягніках будзе праводзіцца на рэгулярнай аснове. Як адзначылі спецыялісты, выкарыстанне рухомага саставу Беларускай чыгункі грамадзянамі для камерцыйнай дзейнасці незаконна. Апроч таго, надакучлівы «сэрвіс» у цягніках, парушае  спакой пасажыраў падчас паездкі. Пра гэта сведчаць шматлікія звароты пасажыраў, якія паступаюць на беларускую магістраль.

Беларуская чыгунка нагадвае: рознічны гандаль у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа з'яўляецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, за якую агадана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь, з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прыбытку, атрыманага ў выніку вядзення гэтай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.