Вы тут

Пад знакам Міласэрнасці


Выстаўка «Іканапіс Беларусі XVІІ–XXІ стагоддзяў» адкрываецца сёння ў музеі Ватыкана.


Да 25 ліпеня ў музеі Ватыкана ўпершыню будуць прадстаўленыя 33 іконы беларускіх іканапісцаў з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дома міласэрнасці. Чакаецца, што выстаўка будзе цікавая не толькі турыстам, але і спецыялістам.

Экспазіцыя прымеркавана да Святога Года Міласэрнасці, які праходзіць пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец» з 8 снежня 2015 па 20 лістапада 2016 года.

Арганізатарам і ўдзельнікам гэтай знакавай падзеі даслаў віншаванне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. «Гэты ўнікальны праект, які праходзіць у аб'яўлены ў Беларусі Год культуры, дэманструе непарыўныя духоўныя і эстэтычныя сувязі еўрапейскіх народаў, іх адданасць рэлігійным ідэалам і каштоўнасцям», — гаворыцца ў віншаванні.

Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паказ нацыянальнага іканапісу Беларусі ў сценах музея Ватыкана з'яўляецца знакавай падзеяй і важным крокам на шляху асэнсавання бясцэннай спадчыны беларускай культуры, неад'емнай часткай якой ёсць хрысціянскае мастацтва.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.