У Ліцэі БДУ падвялі вынікі ўступнай кампаніі. Усяго сёлета сюды было пададзена 1667 заяў, у тым ліку 32 — ад пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Агульны конкурс склаў 7 чалавек на месца.
Самы высокі конкурс (11,8 чалавека на месца) утварыўся на рускім філалагічным кірунку. А найбольшая колькасць заяў ад абітурыентаў паступіла на хіміка-біялагічны профіль — 363. На адно месца тут было зарэгістравана 9,4 прэтэндэнта.
Прахадны бал на філалагічны кірунак (руская—англійская мова) склаў 123, на хіміка-матэматычны і фізічны — 132, хіміка-біялагічны — 131, філалагічны (беларуская мова) — 125, прыкладная інфарматыка — 130, матэматычны — 119, гісторыка-грамадазнаўчы — 114. Прахадныя балы выраслі па ўсіх профілях.
Жыхароў сталіцы сярод будучых ліцэістаў 76%, астатнія 24% — прадстаўнікі з усіх абласцей Беларусі.
Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10-ы клас будзе прынята 264 навучэнцы, з якіх будуць сфарміраваны 12 класаў па 22 чалавекі.
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.