Летась у Кітаі аб'ём электроннага гандлю перавысіў 3,1 трлн. долараў.
Гэта на 27 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім годам, паведамляе інфармагенцтва "Сіньхуа". Электронны гандаль становіцца новым рухавіком кітайскай эканомікі. Пра гэта сцвярджаеца ў "Справаздачы аб электронным гандлі Кітая ў 2015 годзе", апублікаванай на 6-м форуме Гандлёва-прамысловага саюза электроннага гандлю Азияцка-Цихаакиянскага эканамичнага супрацощництва (АЦЭС).
Выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцця форуму, выканаўчы дырэктар сакратарыята АЦЭС Алан Болард адзначыў, што электронны гандаль ужо стаў важным складнікам міжнароднага гандлю. Пры падтрымцы ўлады гэты сектарс можа дапамагчы сярэднім і малым прадпрыемствам інтэгравацца ў міжнародную гандлёва-эканамічную сістэму. Памочнік міністра камерцыі КНР Ван Бінань запэўніў, што кітайскі ўрад надае вялікае значэнне электроннаму гандлю і актыўна стымулюе яго развіццё шляхам паскарэння распрацоўкі адпаведных законаў і галіновых крытэрыяў.
У рамках форуму адбылася цырымонія стварэння Экспертнага камітэта Гандлёва-прамысловага саюза электроннага гандлю АЦЭС другога склікання. Да слова, такія форумы праводзяцца ў Кітаі раз у два гады, пачынаючы з 2004-га.Яго арганізатарамі выступаюць АЦЭС і Мінкамерцыі Кітая.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?