Вы тут

Па літоўскай Гродзенскай вуліцы...


Больш за 150 аматараў бегу паўдзельнічаюць 10 ліпеня ва ўжо традыцыйным марафоне дружбы «Друскінінкай — Гродна». Гэта адзіны трансгранічны марафон у Еўропе, які праходзіць праз сапраўдную мяжу.


Жаданне пераадолець марафонскую дыстанцыю ў 42 кіламетры 195 метраў паміж гарадамі-пабрацімамі сёлета разам з беларускімі і літоўскімі лёгкаатлетамі выказалі госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Эстоніі, Нарвегіі і нават Катара. Яны стартуюць з цэнтральнай плошчы Друскінінкая і праз Гродзенскую накіруюцца ў бок пагранічнага пераходу «Райгардас — Прывалка». Усе пагранічныя і мытныя працэдуры робяцца загадзя і таму праверка дакументаў на мяжы падчас марафону не ажыццяўляецца. Фініш — на тэрыторыі цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» у Гродне.

Вынікі марафону (сярод мужчын і жанчын) падвядуць у чатырох узроставых катэгорыях: 18-39, 40-49, 50-59 і больш за 60 гадоў. Усіх удзельнікаў, якія фінішуюць на працягу кантрольнага ліміту часу (6 гадзін), узнагародзяць медалямі, а пераможцаў і прызёраў ва ўзроставых групах — каштоўнымі прызамі і дыпломамі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.