Вы тут

Радыё «Беларусь» працягвае конкурс эсэ


«Усход і Захад сустрэліся ў парку «Вялікі камень» — такія радкі змяшчаюцца ў адным з лістоў, якія паступілі на міжнародны конкурс творчых работ «Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк «Вялікі камень» маімі вачыма». Аўтар ліста, фермер Чжоу Фэй з невялікага кітайскага гарадка ў правінцыі Шаньдун, выказаў у вершаванай форме сваё бачанне перспектыў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР.


Нагадаем, старт творчаму конкурсу, які праводзіць міжнароднае радыё «Беларусь» Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта, быў дадзены 15 красавіка.

— Мэтай конкурсу з'яўляецца прасоўванне ў сусветнай медыяпрасторы беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства, інфармаванне беларускай і сусветнай грамадскасці аб міжнародным праекце «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і індустрыяльным парку «Вялікі камень», а таксама папулярызацыя ведаў аб радыё «Беларусь» і нашай краіне ў цэлым, — адзначыў галоўны дырэктар радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч. — Пачынаючы гэты конкурс, мы і не думалі, што многім людзям у Кітаі і ў нашай краіне тэма беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ўяўляецца актуальнай і цікавай.

Зараз свае творы на конкурс даслалі кітайскія і беларускія аўтары, якія жывуць не толькі ў розных абласцях нашай рэспублікі ці правінцыях Кітая, але і ў іншых краінах, напрыклад у Польшчы. Як правіла, гэта аповеды пра тое, з чым асацыюецца Беларусь у кітайцаў, а Кітай — у беларусаў. Удзельнікі дасылаюць свае работы на рускай, беларускай і кітайскай мовах у самых розных жанрах, у прозе і ў вершаванай форме.

Конкурс працягваецца, і творчыя работы можна дасылаць на спецыяльны электронны адрас sіlkwayessay@gmaіl.com да 31 снежня 2016 года.

Інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў спецыяльным раздзеле на афіцыйным сайце міжнароднага радыё «Беларусь» www.radіobelarus.tvr.by. Там жа ёсць магчымасць азнаёміцца з некаторымі работамі, дасланымі на конкурс.

Канчатковыя вынікі конкурсу будуць падведзены ў пачатку 2017 года на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў. Дваццаць найлепшых работ будуць апублікаваны ў спецыяльным выданні.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.