Вы тут

Якая роля адводзіцца радыёвяшчанню ў сучасным лічбавым свеце?


Днямі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і беларускіх радыёстанцый правялі круглы стол на тэму «Роля і месца радыёвяшчання ў сучасным лічбавым свеце». Удзельнікі абмеркавалі не толькі сучасны стан радыёвяшчання ў нашай краіне, але і тэндэнцыі, якія вызначаюць яго развіццё, а таксама ролю і месца радыё ў электаральных працэсах. Не абмінулі ўвагай і мерапрыемствы, прысвечаныя Году якасці.


Фота: pixabay.com

— Не зважаючы на ўсе аб’ектыўныя і суб’ектыўныя цяжкасці, радыёіндустрыя Беларусі працягвае актыўна развівацца. На сёння ў нашай краіне зарэгістравана 90 радыёстанцый як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці. А іх сярэднясутачны ахоп аўдыторыі, па даных медыявымярэнняў, перавышае 720 тысяч чалавек. Гэта дастаткова вялікая аўдыторыя, якая сведчыць пра тое, што радыё сёння па-ранейшаму з’яўляецца адным з самых даступных і запатрабаваных спосабаў атрымання інфармацыі, — адзначыў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. — Нароўні з традыцыйнымі спосабамі радыёслухання ў нашай краіне пашыраецца слуханне радыё ў лічбавых фарматах. Зноў жа, паводле медыявымярэнняў, гэты сегмент у агульным аб’ёме радыёслухання сёння складае 19 працэнтаў. І перакананы, лічбы будуць працягваць расці. Разам з тым хачу адзначыць, што, улічваючы ўсе гэтыя тэндэнцыі і пераход радыёслухача ў «лічбу», даволі шырокае развіццё мае і наш праект «Нацыянальны радыёплэер», які на сёння аб’ядноўвае 41 радыёстанцыю. Зараз таксама актыўна працуе і сістэма радыёвымярэння, на наш погляд, яна дазваляе атрымліваць аб’ектыўныя звесткі па дзейнасці радыёіндустрыі. Яшчэ з пачатку бягучага года ў тэставым рэжыме запушчана сістэма аўтаматычнага маніторынгу радыёэфіру. Упэўнены, што ў бліжэйшы час мы зможам пачаць яе поўнафарматную работу. І гэта дазволіць нам палепшыць работу радыёіндустрыі, зрабіць яе больш сістэмнай.

На думку Андрэя Кунцэвіча, рэалізацыя ўсіх вышэйзгаданых праектаў не была б магчымай, калі б не ўдалося арганізаваць канструктыўнае ўзаемадзеянне Міністэрства інфармацыі з Асацыяцыяй радыёвяшчальнікаў, у склад якой уваходзяць вядучыя радыёстанцыі краіны. Сумеснымі намаганнямі ім удаецца здымаць праблемныя пытанні ў рабоце радыёвяшчання, а таксама прымаць сапраўды вывераныя рашэнні, якія дазваляюць сістэме радыёвяшчання і надалей актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

У прыватнасці, цяпер у цэнтры ўвагі СМІ — асвятленне электаральнай кампаніі. 

У сувязі з гэтым у радыёэфіры трансліруюцца ролікі Цэнтральнай выбарчай камісіі. 

А непасрэдна ў адзіны дзень галасавання 25 лютага дзяржаўныя радыёстанцыі павялічаць колькасць інфармацыйных выпускаў, што дазволіць аўдыторыі сачыць за ходам падзей у любым пункце краіны.

— Сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Цэнтрвыбаркамам мы сёлета падрыхтавалі пастанову аб выкарыстанні СМІ ў электаральных кампаніях. Упершыню ў краіне сёлета праходзіць адзіны дзень галасавання. І ўпершыню радыёстанцыі ўдзельнічаюць у асвятленні выбарчых кампаній кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. І дэпутаты досыць актыўна выкарыстоўваюць наш рэсурс для давядзення сваіх праграм да выбаршчыкаў. Фіксуем мы цікавасць і з боку слухачоў, таму што ў людзей з’яўляецца магчымасць пачуць свайго кандыдата па радыё. І ў далейшым усе важныя кампаніі таксама не застануцца без увагі радыёжурналістаў. Таму тыя, хто сочыць за падзеямі праз радыё, маюць поўную карціну падзей у Беларусі і ў свеце, — адзначыў выканаўчы дырэктар Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь, генеральны прадзюсар Беларускага радыё Антон Васюкевіч. — Яшчэ вы, думаю, заўважылі, што ў эфіры радыёстанцый з’явіліся рубрыкі, прысвечаныя Году якасці. Многія радыёстанцыі напоўнілі абсалютна новым сэнсам свой эфір, звярнуўшы ўвагу не толькі на якасць прадукту і паслуг, але і на якасна новы ўзровень падрыхтоўкі саміх матэрыялаў, новы ўзровень работы і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

Асобна варта спыніцца і на рабоце Нацыянальнага радыёплэера, які ўжо год працуе ў штатным рэжыме. Калі пачыналася ўсё з 25 радыёстанцый, то цяпер іх колькасць вырасла да 41 актыўнай кнопкі. Прычым, як адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Індустрыяльныя рашэнні» Аляксандр Гануш, парадку 93% слухачоў радыёплэера — жыхары Беларусі, а астатнія — з Расіі, Германіі, Польшчы, Канады і г. д. А спампоўванне дадатка RadіoPlayer Belarus на даступных платформах перавысіла лічбу ў 25 тысяч. І работа над удасканаленнем гэтай платформы не спыняецца.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Усе ў курсе падзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.