Вы тут

На плошчы Перамогі адкрылася абноўленае кафэ «Бярозка»


На плошчы Перамогі адкрылася новая ўстанова сеткі Golden Coffee — кафэ «Бярозка».


У гэтага месца — легендарная гісторыя. Спачатку памяшканне выкарыстоўвалася пад аўтасалон «Перамога». У 1957-м на гэтым месцы з'явілася першая закусачная-аўтамат, а праз дзесяць гадоў — кафэ пад назвай «Бярозка». Гістарычнае мінулае і вызначыла канцэпцыю ўстановы. Лагатып выкананы ў стылі 1960-1970-х і нагадвае пра аўтамабільнае мінулае. Экстэр'ер застаўся фактычна без змен, гісторыка-культурную каштоўнасць было вырашана захаваць. Што да інтэр'ера, то памяшканне цяпер падзелена на тры зоны, кожная з якіх аформлена ў індывідуальным стылі. Першая — светлае кафэ-кандытарская для дзелавых сустрэч і сямейнага адпачынку. Па цэнтры — вінны бар з аб'ёмнай столлю, віннай шафай і барнай стойкай. Трэцяя зона — lounge. Тут мяккія шырокія канапы, вялікія сталы, карціны, расслабляючае святло і музыка — джаз, блюз, дыджэй-сэты. У меню будуць як вядомыя стравы сеткі Golden Coffee, так і аўтарская кухня.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новае жыццё кафэ «Бярозка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.