За дзясятым, юбілейным «круглым сталом», што прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і па традыцыі адкрыў Дзень беларускага пісьменства, сабраліся прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Расіі, Вялікабрытаніі, Казахстана, Сербіі, Славакіі, Кітая, Таджыкістана і іншых краін. Арганізатарамі «круглага стала», які атрымаў назву «Сугучча: слова Скарыны ў сучасным свеце», выступілі Міністэрства інфармацыі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
— Важна, што мы пачынаем вяртацца да нашай мінуўшчыны, а гэты пласт невычэрпны, - сцвярджае пісьменнік, паэт, намеснік старшыні Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Валерый Казакоў. - 25 гадоў таму распаўся Савецкі Саюз. Нехта называе гэта вялікай трагедыяй, нехта лічыць, што трагедыяй было яго стварэнне. Мы прыдумалі містычны вобраз постсавецкай прасторы, хоць яе не існуе: існуюць толькі пятнаццаць незалежных дзяржаў, кожная з якіх будуе ўласную незалежную, сучасную краіну. У Расіі, напрыклад, гэтае будаўніцтва адбываецца без дастатковай увагі да нацыянальнай літаратуры, але яна існуе! У ролі міратворцы тут выступае Беларусь: не толькі з прычыны, што тут жывуць памяркоўныя людзі, але і таму, што яна захавала сама сябе. Не так даўно я праехаў амаль усю Еўропу. У Італіі нас спыніў паліцэйскі і на ламанай рускай спытаў, ці не з Беларусі мы. Мы ехалі на машыне з беларускімі нумарамі, я і адказаў, маўляў, так, з Беларусі. «Я быў там, цудоўная краіна!» — адказвае паліцэйскі. «Дык а чаго спыніў?» — «Вось гэта і сказаць!» Ён не глядзіць беларускага тэлебачання і не чытае беларускіх газет, але ведае пра Беларусь. У нас засталося мала пляцовак, дзе мы можам вось так разам сустракацца, і я ўдзячны за тое, што Беларусь гэтай пляцоўкай з'яўляецца.
Больш матэрыялаў (у тым ліку фота і відэа) з круглага стала.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.