Беларускі параалімпіец Ігар Бокій напярэдадні перамог у фінальным заплыве на 400 метраў вольным стылем у катэгорыі S13 (спартсмены з парушэннямі зроку). Атрыманае «золата» стала для яго ўжо трэцім на гэтым форуме. Раней 22-гадовы плывец ужо перамагаў у заплыве на 100 метраў батэрфляем і ў комплексным плаванні на 200 метраў, а таксама заваёўваў бронзу ў заплыве на 100 метраў брасам.
У фінале беларус паказаў вынік у 3 хвіліны і 55,62 секунды, апярэдзіўшы ўласны параалімпійскі рэкорд, устаноўлены чатыры гады таму ў Лондане. А вось сусветны Бокію не скарыўся — не хапіла ўсяго 0,07 сек. Праўда, і гэты найлепшы вынік таксама належыць яму самому. «Серабро» ў заплыве дасталася ўкраінцу Яраславу Дзенісенку (3:58,78), «бронза» — узбеку Дзмітрыю Хорліну (4:06,63).
Цяпер у скарбонцы беларускіх параалімпійцаў ёсць пяць медалёў: тры залатых і бронзавы Бокія, а таксама «бронза» кідальніка кап'я Аляксандра Трыпуця. У агульным медальным заліку Параалімпіяды ў Рыа па стане на 13 верасня Беларусь ідзе на 22-м месцы (3, 0, 2), лідзіруюць Кітай (50, 40, 28), Вялікабрытанія (28, 16, 19) і Украіна (22, 19, 20).
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.