Вы тут

Амаль 700 афтэршокаў адбылося ў Італіі пасля землятрусу 26 кастрычніка


Амаль 700 паўторных падземных штуршкоў было зарэгістравана ў апошнія два дні ў цэнтральнай Італіі, дзе 26 кастрычніка адбыліся два землятрусы магнітудай 5,4 і 5,9. Пра гэта паведаміў Нацыянальны інстытут геафізікі і вулканалогіі.


Фота: ria.ru

Спецыялісты сцвярджаюць, што магнітуда двух падземных штуршкоў перавысіла 5,0, магнітуда 15-ці склала ад 4,0 да 5,0, магнітуда 250 падземных штуршкоў перавысіла 3,0. З моманту мінулага землятрусу магнітудай 6,0, які адбыўся амаль у тым жа раёне 24 жніўня. Усяго зафіксавана амаль 20 тыс. падземных штуршкоў.

26 кастрычніка два падземныя штуршкі магнітудай 5,4 і 5,9 адбыліся ў раёне паміж правінцыямі Мачарата (вобл. Марке) і Перуджа (вобл. Умбрыя). У асноўным стыхія закранула мястэчкі ў цэнтральнай частцы Апенінскага хрыбта, аднак штуршкі выразна адчулі амаль ва ўсёй Італіі, у тым ліку ў Рыме. Мэры невялікіх гарадоў, якія знаходзяцца паблізу эпіцэнтра стыхіі, паведамілі пра значныя разбурэнні. Інфармацыі аб загінулых няма.

Усе людзі, што засталіся без прытулку, ужо эвакуіраваны і перавезены ў іншыя гарады, пераважна на Адрыятычным узбярэжжы. Паведамлялася, што толькі ў вобласці Марка без прытулку засталіся 4 тыс. чалавек. Значны ўрон нанесены эканоміцы рэгіёну. Закранутыя землятрусам раёны рыхтаваліся да зімовага турыстычнага сезону - зблізку размешчаны гарналыжныя спускі, і турызм складаў аснову эканамічнай дзейнасці многіх з разбураных гарадкоў.

tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.