Вы тут

Экспарт у краіны ЕАЭС павялічыўся


А пастаўкі малочных прадуктаў у Кітай прабуксоўваюць.

Чарговае пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў было прысвечана вынікам работы ў студзені—верасні і датычылася нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту.


«Па-ранейшаму актуальная задача па ліквідацыі бар'ераў у гандлі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. На расійскім рынку сітуацыя хоць і выраўноўваецца, але для захавання пазіцый на гэтым рынку неабходныя дадатковыя рэсурсы пры няроўнасці ва ўмовах гаспадарання прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, якая ўзмацняецца», — сказаў Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністр Беларусі.

У агульным аб'ёме экспарту доля краін ЕАЭС, уключаючы Расію, павялічылася з 39% да 46%, доля краін Еўрапейскага саюза знізілася, паведамляе прэс-служба Саўміна. Пры гэтым зніжэнне паставак у Еўропу адбылося ў асноўным за кошт скарачэння вартасных аб'ёмаў экспарту нафтапрадуктаў. «Такая ж карціна назіраецца па многіх іншых таварных пазіцыях. Таварная структура экспарту ў краіны Еўрасаюза вымушае жадаць лепшага», — канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, расійскі рынак застаецца прэміяльным для беларускіх харчовых тавараў, аднак канкурэнцыя з расійскімі вытворцамі нарастае. «У чым прычына, што 34 сертыфікаваныя беларускія прадпрыемствы не пачалі пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай?» — пацікавіўся Андрэй Кабякоў. Пры гэтым забеспячэнне эфектыўнай работы дзеючых суб'ектаў і пашырэнне тавараправоднай сеткі за мяжой застаецца прыярытэтам экспартнай стратэгіі ўсіх прадпрыемстваў. На думку прэм'ер-міністра, уласная тавараправодная сетка, якая налічвае больш за 300 суб'ектаў у 40 краінах, павінна быць апорай у рабоце па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.