Вы тут

Беларусбанк пачаў выдачу крэдытаў на будаўніцтва з дзяржпадтрымкай


Найбуйнейшы банк краіны пачаў выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай, паведамляе прэс-служба Беларусбанка.


Крэдыты выдзяляюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, на будаўніцтва жылля тэрмінам карыстання да 15 гадоў. Працэнтная стаўка па крэдыце па дзеючых умовах складае 12% гадавых (працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомасць, паменшаная на 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі). Аб'ём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам дырэктыўнага крэдытавання на жыллёвае будаўніцтва, прадугледжанага пастановай Савета Міністраў ад 8 лютага 2016 года №103, гаворыцца ў паведамленні банка. Атрымліваецца, што да канца года Беларусбанк выдасць у якасці крэдытаў на будаўніцтва 20 мільёнаў рублёў.

Як патлумачылі нам у Беларусбанку, для таго, каб атрымаць такі крэдыт, чалавеку трэба прынесці ў банк тры абявязковыя дакументы. У першую чаргу, гэта будзе даведка аб тым, што будучы крэдытаатрымальнік лічыцца маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Другой паперкай стане даведка аб даходах кліента, а пры неабходнасці — даведка аб даходах мужа ці жонкі. А галоўным дакументам будзе дагавор з забудоўшчыкам, які пацвярджае, што чалавек уступіў у будаўніцтва менавіта з дзяржаўнай падтрымкай.

Па гэтай лініі кліенту крэдытуецца да 75% ад нарматыўнага кошту будаўніцтва.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Чаргавікі» дачакаліся льготных крэдытаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.