Вы тут

Беларусь не можа заставацца ў баку ад трагічных падзей у Расіі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, 26 снежня, у Мінску.


"Учора ў Расіі здарылася вялікая трагедыя. На жаль, гэтая чарада трагедый стала злым рокам над нашым брацкім народам: велізарная колькасць людзей загінула ў Іркуцку ў сувязі з атручваннем, забіты пасол Расіі ў Турцыі, і загінула шмат людзей у сувязі з крушэннем ваеннага самалёта, у якім знаходзіліся 92 чалавекі. Загінулі не толькі члены экіпажа, але і вядомыя артысты, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, ваенныя людзі, дзяржслужачыя, урач. І мы ў гэты дзень не маглі быць у баку ад гэтых трагічных падзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка .

Прэзідэнт адзначыў, што ў знак салідарнасці з расійскім народам у краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі, адменены забаўляльныя мерапрыемствы. "Нашы людзі актыўна адгукнуліся на гэта гора, наведаўшы расійскае пасольства. Я думаю, што паток людзей не паменшыцца, таму папрашу, каб праваахоўныя органы паглядзелі за парадкам, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Сёння ў пасольстве адкрыта Кніга спачуванняў. Упэўнены, што нашы дзяржаўныя служачыя і іншыя людзі адгукнуцца і пабываюць там".

Памяць загінулых у выніку згаданых трагедый у Расіі на нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы ўшанавалі хвілінай маўчання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.