Вы тут

Лясгасы пачалі распрацоўку цяжкадаступных участкаў на бураломах


З надыходам халадоў усе лясгасы пачалі актыўную распрацоўку цяжкадаступных участкаў на бураломах у Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах.


Як расказалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, на пачатак месяца на цяжкадаступных участках лесафонду, пашкоджанага ляснымі ўраганамі, засталіся нераспрацаванымі амаль 86 тысяч кубаметраў драўніны. Уся яна знаходзіцца на пераўвільготненых мясцінах, куды практычна немагчыма даставіць тэхніку. А нізкія адмоўныя тэмпературы дазволілі лясгасам зайсці ў гэтыя балоты, каб распачаць разборку бураломаў і вывазку нарыхтаванай драўніны.

У міністэрстве нядаўна прайшло экстраннае пасяджэнне штаба па ліквідацыі наступстваў ураганаў, на якім кіраўнік галіны паставіў задачу не ўпусціць спрыяльныя ўмовы надвор'я і завяршыць распрацоўку цяжкадаступных участкаў у максімальна сціслыя тэрміны — да 1 лютага. Вываз і рэалізацыя ўсёй драўніны павінны быць завершаны да 1 красавіка.

Загаловак у газеце: Калі мароз — у дапамогу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.