Вы тут

Як «Камунарка» вытрымлівае традыцыі і захоўвае свае пазіцыі*


Атрымліваючы аднойчы зімой у Мінскай гарадской управе гандлёвае пасведчанне на сваю кафейню-пякарню, Георгій Рачкоўскі і ўявіць не мог, што калі-небудзь гэта будзе кандытарская фабрыка «Камунарка», чыю прадукцыю палюбяць у многіх краінах свету. Першыя кандытарскія вырабы не мелі ніякай абгорткі — спецыяльныя машыны з'явіліся толькі ў 1930-я. А ў 1950—1960-я нараджаліся рэцэптуры цукерак, смак якіх вядомы не аднаму пакаленню малых і дарослых — «Шакаладныя бутэлечкі», «Грыльяж», «Суфле», «Сталічныя», шакалад «Алёнка», «Чырвоная шапачка». Адно задавальненне — пакаштаваць такую «гісторыю», другое — убачыць на свае вочы, як прыгожа ўсё гэта вырабляецца на сучасным абсталяванні.


Ка­ця­ры­на Со­баль і Воль­га Кі­ры­сюк  пра­цу­юць у дру­гім цу­ке­рач­ным цэ­ху апе­ра­та­ра­мі.

Экскурсіі на прадпрыемства карыстаюцца велізарнай папулярнасцю ў школьнікаў. Вядома, дзе цукеркі, там дзеці. Варта бачыць, з якім захапленнем яны адсочваюць на канвееры кожную цукерку! Але ж салодкі водар у цэхах і звяздоўцаў ператварыў у радасных дзяцей падчас наведвання вытворчасці. Нас цікавіла, як «Камунарка» вытрымлівае традыцыі і захоўвае свае пазіцыі. Усё ж такі пры такой неверагоднай канкурэнцыі ў кандытарскай галіне стабільна трымаць фактычна чацвёртую частку ўнутранага рынку — не жарты. Мінулы год аказаўся для фабрыкі надта ўдалым — павялічыліся аб'ём вытворчасці, продаж на ўнутраным рынку, экспартныя пастаўкі, што стала магчымым дзякуючы праведзенай у папярэднія гады маштабнай мадэрнізацыі.

— На працягу 2013—2016 гадоў была падрыхтавана тэхналагічная база для выпуску вялікага асартыменту кандытарскіх вырабаў, створаны магутнасці, якія дазваляюць хутка рэагаваць на патрэбы рынку, — расказвае намеснік генеральнага дырэктара па персанале і ідэалогіі СААТ «Камунарка» Іна КУДРЭВІЧ. — Традыцыйныя брэнды цукерак — «Мішка на паляне», «Камунарка», «Мінчанка» і іншыя  — вырабляюцца сёння на вафельнай лініі магутнасцю да 5 тыс. тон у год. На збіўнай лініі — вытворчасцю каля 1,6 тыс. тон у год — робім суфле, нугу, мяккую карамель з арахісам, мяккі ірыс. Лінія шакаладных вырабаў — гэта 3,5 тыс. тон у год 90-грамовага і 200-грамовага шакаладу з дабаўленнямі, восем відаў «Plan B». Пяць тысяч тон у год — такі аб'ём выпуску цукерак з камбінаваным корпусам, а гэта «Камея», «Містэрыя смаку», «Несцерка», «Заадно», «Паветраны пацалунак», «Салодкая даліна», «Тафетка», «Манжэлюр».

У «Камунаркі» не адшукаць шакалад, які на самай справе ім не з'яўляецца, бо ў аснове прадукцыі былі і застаюцца какава-прадукты, а менавіта какава-масла і какава-парашок, для цукерак яшчэ — сметанковае масла, згушчанае малако, фруктовае пюрэ, цукаты, арэхі (фундук, кеш'ю, міндаль), арахіс, халва. Фабрыка ўзяла на ўзбраенне лепшыя еўрапейскія традыцыі і арыентуецца на разнастайнасць. Яскравы прыклад — шакалад «Гарэзнік» («Сорванец»), начынкай для якога стала выбуховая карамель са смакам апельсіна, каляровае дражэ і кіслыя мармеладкі, а таксама «Plan B» — з пячэннем і карамеллю, натуральнай кавай, марской соллю, цукровай памадкай са смакам тэкілы, вішняй ды перцам, з цэльным фундуком і разынкамі, аўсяным пячэннем, трапічным манга... «Plan B» — гэта яшчэ і для тых, хто цэніць гумар. Што ні абгортка, то выдатны яркі месэдж, які выклікае шчырую ўсмешку.

Свае гісторыі і ў цукерак «Заадно». Іх 12, і паспрабуй ты, скажы, якая лепшая! Можа быць, №3 — тофі з жэле са смакам каньяку і тэкілы? Ці №11 — нуга з жэле са смакам шакаладу і колы? Няма сумненняў, трэба каштаваць усе, каб разабрацца і заадно перажыць кожны шчаслівы выпадак, пра які красамоўна нагадвае абгортка!

— Шакалад лінейкі «Камунарка» выпускаем цяпер у натуральнай папяровай упакоўцы «крафт-этыкет» — гэта новы трэнд у Еўропе, — кажа намеснік начальніка маркетынгу Таццяна ПАРМОН. — Разам з тым у фірменных магазінах вы ўжо можаце набываць шакалад «Камунарка» ў вельмі квяцістай, бела-чырвонай упакоўцы — класічны, горкі, малочны, з цэльным фундуком і без цукру вагой, дарэчы, не 90, як раней, а 100 грамаў. «Любімая Алёнка» цяпер і з разынкамі, фундуком, паветраным бісквітам, грыльяжам, халвой і памадкай. Шакалад «Труфельны» 200-грамовы ўжо не толькі горкі, але і малочны. Абавязкова трэба каштаваць мяккі ірыс «Гарэзнік» і «Гарэзнік» з арэшкамі або са смакам пламбіру і лясных ягад. Цукеркі ў ружовай глазуры мы яшчэ ніколі не рабілі.

На фабрыцы дзейнічае чатыры цэхі асноўнай вытворчасці: цукерачныя №1, 2, 3 і шакаладны. На вафельнай лініі ў цэху №2 сёння вырабляецца «Чырвоная шапачка», «Мінчанка», «Знічка» і іншыя. Аднак калі б гэта былі іншыя цукеркі з вафелькай, то ў любым выпадку цукерка пачалася б з выпечкі вафельнага ліста пры тэмпературы 180 градусаў. На гэта патрабуецца ўсяго некалькі хвілін, пасля чаго ліст ахалоджваецца паветрам і адпраўляецца на намазку цукерачнай масай. Затым накрываецца зверху другім вафельным лістом. «Увесь цукерачны блок ахалоджваецца, наразаецца, пакрываецца глазурай, зноў ахалоджваецца і ўпакоўваецца, — у розных вафельных гатункаў свой час вырабу, але ў сярэднім гэта дзесьці каля 40 хвілін. З'ядаецца нашмат хутчэй, праўда?» — усміхаецца вядучы тэхнолаг цукерачнага цэха №2 Ірына ГРАНЬКО, і мы пераходзім у цэх з могульнай лініяй, той самай, дзякуючы якой стаў магчымым выраб цукерак з памаднымі, жэлейнымі, з нугой тофі і камбінаванымі карпусамі.

На могульнай лініі працуе 13 чалавек, вытворчасць — 1,2 тоны ў гадзіну (на старым абсталяванні можна было вырабіць не больш за 0,7 тоны ў гадзіну)! З самым што ні на ёсць дзіцячым захапленнем назіраем, як адліваюцца, глазуруюцца і адпраўляюцца на ахалоджванне цукеркі «Заадно» №6 — жэле са смакам пламбіру і чорнай парэчкі. Нараджаецца такая цукерка літаральна на працягу 10 хвілін, аднак калі лічыць ад пачатку загрузкі сыравіны і да моманту абгортвання, то спатрэбіцца гадзін восем.

У шакаладным цэху машына напаўняе формачкі класічным шакаладам «Камунарка» — тым, што па 8 штук вагой 25 грамаў. У шакаладу, як вядома, тры асноўныя кампаненты — какава цёртае, какава-масла і цукар. «Камунарка» сапраўды з тых рэдкіх кандытарскіх фабрык, што не адмаўляюцца ад няпростага працэсу перапрацоўкі какава-бабоў.

— Мы атрымліваем какава-бабы з афрыканскай Рэспублікі Гана, сарціруем, здрабняем, смажым, каб аддзяліць какава-крупку, якую пасля таксама трэба здрабніць і атрымаць какава цёртае, — кажа інжынер-тэхнолаг шакаладнага цэха Уладзімір ЛАПКО. — З яго і будзе ў нас какава-парашок ды какава-масла. Какава-парашок фасуецца ў мяхі і накіроўваецца на рэцэптурную станцыю, дзе адбываецца працэс перамешвання з какава-маслам, цукрам, іншай сыравінай. Вось паўфабрыкат і гатовы, а каб ён стаў тым, што мы любім, далікатным ды раставаў, патрабуецца здрабненне на спецыяльных млынах. Здробненая сухая сумесь адпраўляецца ў ёмістасць, дзе на працягу 12 гадзін яна будзе вымешвацца з какава-маслам, пасля чаго адправіцца на працэдуру тэмперавання. Толькі тады масу можна адліваць у форму і ахалоджваць на працягу 40 хвілін...

Каля 22 працэнтаў прадукцыі адпраўляецца сёння амаль у 20 краін свету — Расію, Літву, Латвію, Казахстан, Манголію, Германію, ЗША, Канаду, Ізраіль ды іншыя. Смакавыя перавагі адрозніваюцца ад краіны да краіны, але, па вялікім рахунку, за мяжу адпраўляецца ўвесь асартымент выпускаемай прадукцыі, а гэта больш як 200 найменняў.

* У Беларусі асноўная доля шакаладу, цукерак, набораў цукерак, карамелі, какава-парашку і вырабаў ручной работы рэалізуецца праз уласную сетку збыту, у тым ліку праз сетку фірменных магазінаў. У кожным абласным цэнтры працуюць аддзелы прамых продажаў, 18 сучасных крамаў, 9 з якіх — у сталіцы. У наступныя год-два фірменная гандлёвая сетка пашырыцца дзякуючы новым аб'ектам у Баранавічах, Пінску, Лідзе, Салігорску і Мінску.

* Летась у цэнтры горада урачыста адкрылася доўгачаканая абноўленая «Лакамка», дзе можна пакаштаваць у тым ліку і гарачы шакалад. Ён карыстаецца вялікім попытам ва ўсіх кафейнях «Камунаркі», як, дарэчы, і цукеркі ручной работы. Не каштавалі? Дык не позна выправіць!

Адна карысць!

Па хімічным саставе какава-бабы вельмі спажыўныя і каларыйныя. Какава-парашок багаты на солі калію і фосфару, а таксама на фізіялагічна актыўнае рэчыва тэабрамін, які накшталт кафеіну стымулюе сардэчна-сасудзістую і нервовую сістэмы. Какава змяшчае каля 0,4 працэнта тэабраміну — доза цалкам бяспечная, але дастатковая для таго, каб напой атрымліваў танізуючыя вартасці, здольныя павысіць працаздольнасць і зняць стомленасць. Какава таксама стабілізуе артэрыяльны ціск і паляпшае работу сасудаў. Ёсць у гэтых бабах і кафеін, а таксама каля 40 рэчываў, якія ствараюць спецыфічны тонкі водар. Узбуджальны эфект напою не такі інтэнсіўны, як у чаю або кавы, а таму какава даюць дзецям. Багатая какава і на сератанін, так што яе можна лічыць антыдэпрэсантам, а ў старажытнасці лічылі яшчэ і афрадызіякам.

Пра­да­вец-ка­сір Тац­ця­на Даб­ра­воль­ская  дэ­ман­струе раз­на­стай­насць са­лод­кай пра­дук­цыі.

Какава лічыцца карыснай пры некаторых захворваннях, напрыклад, пры бранхіяльнай астме. Таксама вучоныя сцвярджаюць, што ўсе какава-прадукты абараняюць зубы ад шкоднага ўздзеяння цукру і перашкаджаюць развіццю карыесу. Нягледзячы на высокую каларыйнасць, какава не прыводзіць да атлусцення, бо нават невялікая порцыя выклікае пачуццё насычэння.

* - на правах рэкламы

Загаловак у газеце: На ўсякі выпадак ёсць... Plan B

Каментары

Буквально на минувших выходных посетил фирменный магазин "Коммунарки" на ул. Красная в Минске. Хотел купить конфеты в подарок в Россию. Что печально, лишь несколько наименований было на беларускай мове (Папараць-кветка и что-то еще). Все остальное по-русски. Неужели маркетологи не понимают, что иностранцам (да и нам!) интереснее покупать нечто самобытное? Пришлось брать, что было - Папараць-кветку. Еще удивил перевод на английский язык наименования конфет "Белая Русь" - White Russia. Это послужило для меня причиной отказаться от принятого было уже решения о покупке данных конфет. Качество обслуживания в магазине тоже так себе. На просьбу показать конфеты продавцы реагируют неохотно с едва скрываемым раздражением ("Посмотрите в каталоге, там всё написано!"). Чувствуется еще наследие былых времен. Хочется пожелать компании динамичного развития, быть действительно белорусской по духу и не закостенелой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.