Вы тут

«Нам патрэбны тэхнічныя эрудыты, у якіх пры размове пра воблачныя тэхналогіі вочы гараць»*


Напярэдадні прафесійнага свята сувязістаў карэспандэнт «Звязды» гутарыць з вядучым спецыялістам па рабоце з персаналам кампаніі МТС Святланай Абраменкай. Па выніках 2020 года кампанія прызнана найлепшым работадаўцам Беларусі ў намінацыі тэлекамунікацый.


— Падборам кандыдатаў на работу да нас займаецца профільны аддзел, які падыходзіць да справы сур'ёзна. Запаўняюцца анкеты, вядуцца субяседаванні, кандыдатаў знаёмяць з кіраўнікамі нашых дэпартаментаў. Падыход дыферэнцыраваны — у залежнасці ад таго, што ад спецыяліста спатрэбіцца ў далейшым. У выніку прымаецца рашэнне, ці падыходзіць чалавек на тую або іншую пазіцыю. На работу бяром галоўным чынам выпускнікоў тэхнічных ВНУ. Учарашнім студэнтам прызначаецца настаўнік, і з яго дапамогай навічок павінен «упісацца» ў графікі работы, у зменнасць, спецыфіку сваёй пасады.

Маладыя людзі часцей за ўсё ідуць да нас па перспектывы. Дасягаюць іх — застаюцца надоўга. У кампаніі вялікія магчымасці для прафесійнага росту. Заўсёды назіраецца нейкі рух паміж падраздзяленнямі — дзяўчаты, што займаюцца продажамі, пераходзяць, напрыклад, у маркетынг, а нашы «тэхнары» становяцца, скажам, дызайнерамі і гэтак далей. У такога кадравага руху ёсць свая жыццёвая логіка, і перад вачыма разгортваецца цэлы калейдаскоп чалавечых лёсаў. Каб уплываць на яго з карысцю для справы, патрэбна глыбока ўнікаць у прычынна-выніковыя сувязі і абавязкова — з клопатам пра чалавека.

У нас штогод праводзіцца ацэнка персаналу, і перад гэтым ідзе яго апытанне ў некалькі этапаў — як каму працуецца, ці ёсць праблемы, якія шляхі іх выпраўлення. Калектыўная думка аналізуецца, робяцца вывады. Вызначаеца так званы хэпі-індэкс (у нашым выпадку — думка персаналу пра сваю работу ў кампаніі), і гэты паказчык — восем з дзесяці магчымых, трымаецца каторы год. Персанал надзвычай зацікаўлены ў дасягненні мэт, якія ставяцца перад кампаніяй. І тое, што МТС пастаянна развіваецца, — гэта вынік працы ўсяго калектыву.

У салонах сувязі МТС наведвальнікі маюць магчымасць атрымліваць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў, даведвацца пра новыя акцыі, карыстацца шматлікімі паслугамі. Гэтыя фотаздымкі зроблены ў салоне сувязі МТС на праспекце Незалежнасці, 95/1 у Мінску.

Таксама работнікам даецца магчымасць павучыцца на курсах павышэння кваліфікацыі — для ўдакладнення прафесійных ведаў. А калі была ўведзена дыстанцыйная работа, з'явілася неабходнасць для новай вучобы, былі арганізаваны лекцыі для больш хуткай адаптацыі ў новых рэаліях.

— І ўсё ж, як удаецца пераканаць персанал у неабходнасці высокаэфектыўнай работы ва ўмовах даволі жорсткай канкурэнцыі?

— Сёння наша кампанія — адзін з самых буйных тэлекамунікацыйных аператараў у Беларусі. Трапіць да нас на работу сапраўды няпроста. Трэба быць спецыялістам у сваёй справе, прычым — перспектыўным, шматабяцальным. Калі коратка, то нам патрэбны тэхнічныя эрудыты, пажадана з тым ці іншым досведам работы, у якіх пры размове пра воблачныя тэхналогіі вочы гараць. І яны гатовыя вучыцца далей, павышаць кваліфікацыю, бываць у камандзіроўках. Зразумела, такі спецыяліст будзе для нас цікавы.

Цяпер можна матываваць работніка працяглымі кантрактамі — на тры, чатыры, пяць гадоў. Мы афармляем адносіны так, як жадае работнік.

— Ці можна вашы патрабаванні да персаналу назваць унутранымі стандартамі?

— Наша кампанія міжнародная. Безумоўна, усё робіцца ў рамках міжнародных стандартаў і заканадаўства Беларусі. Так, на базе міжнародных стандартаў дзейнічае сістэма менеджменту якасці. Штогод мы яе пацвярждаем, і яна цалкам адпавядае патрабаванням ІSO 9001-2015. Каб гэтыя параметры пацвердзіць, неабходна прыкласці нямала намаганняў. А калі ўлічыць, што пацвярджаць іх трэба штогод, то расслабляцца няма часу.

Мы вельмі высока цэнім увагу нашых спажыўцоў і дзелавых партнёраў. Калі мы кажам, што імкнёмся да высокай якасці паслуг, то гэта сапраўды так — каб усім бакам было зручна і надзейна. І ў той жа час для нас, выбачайце мне, прыбыткова, бо рынак ёсць рынак. Спажывец жадае мець добры танны тэлефон, і гэта зразумела. А нам трэба яшчэ забяспечыць якасную сувязь, і каб спажывец заставаўся з намі надалей.

Працаваць менавіта так дазваляюць нармальныя дзелавыя адносіны ў калектыве. Захоўваеца прынцып гендарнай роўнасці: жанчыны працуюць і ў топ-менеджменце, і кіраўнікамі груп і іншых структурных падраздзяленняў. Усё залежыць ад дзелавых якасцяў.

— Як новы фармат жыцця ўплывае на работу калектыву кампаніі?

— Самым непасрэдным чынам. Таму клопат пра чалавека з боку адміністрацыі і грамадскіх арганізацый павінен быць шматпланавы. Паўтаруся, мы на рэгулярнай аснове праводзім апытанні персаналу, па іх выніках робім высновы і стараемся ўдасканальваць працэсы. Сёння шмат людзей у нас працуе «на аддаленцы», а тыя, хто працуе ў офісе, забяспечаны маскамі, пальчаткамі і антысептыкамі. Пры ўваходзе ў кампанію стаяць спецыяльныя спрэйныя прыстасаванні.

— Раскажыце, калі ласка, пра месца і ролю прафсаюзнай арганізацыі ў сённяшнім дні.

— Прафсаюзная арганізацыя, якую я ўзначальваю, створана ў нас у 2006 годзе. У асноўным займаемся сацыяльнай праблематыкай, у тым ліку і аховай здароўя, што асабліва актуальна цяпер, і арганізацыяй мерапрыемстваў у вольны ад работы час.

Сочым за выкананнем калектыўнага дагавора, якім прадугледжаны тыя ці іншыя даброты для членаў калектыву. Прафсаюз, дарэчы, сумесна з наймальнікам падпісвае штогадовы каляндарны план спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Да пандэміі мы ўдзельнічалі і ў міжнародных спаборніцтвах, нашы каманды часта вярталіся з прызамі. Матэрыяльная база дзякуючы клопату адміністрацыі па-ранейшаму дазваляе моладзі трымаць сябе ў форме.

Мала таго, што традыцыйнымі сталі спаборніцтвы ўнутры кампаніі па дзесяці відах спорту, — мы штогод удзельнічалі і ў галіновых мерапрыемствах, у тым ліку ў турыстычных злётах.

Салон сувязі МТС — месца, дзе можна пазнаёміцца з навінкамі сусветна вядомых вытворцаў, набыць смартфон, планшэт, гаджэт, аксесуары на выгадных для пакупніка ўмовах.

У рамках сацыяльных праектаў асаблівую ўвагу ўдзяляем сям'і. Так, напрыклад, МТС падтрымала міжнародную ініцыятыву Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ЮНФПА «Кампаніі, дружалюбныя бацькам», якая разглядае сям'ю з дзецьмі як каштоўнасць, а не перашкоду для бізнесу. Ініцыятыва скіравана на стварэнне спрыяльных умоў работы для супрацоўнікаў з дзецьмі, а таксама на дасягненне гендарнай роўнасці ўнутры кампаній.

Трэба адзначыць, што мы даўно прыглядаліся да гэтай цікавай і карыснай, на наш погляд, ініцыятывы. Яшчэ ў 2019 годзе пры падтрымцы Еўрапейскага саюза MOST прадстаўнікі сямі беларускіх бізнес-прадпрыемстваў, ЮНФПА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наведалі шведскія кампаніі, якія з'яўляюцца лідарамі ў галіне ўкаранення канцэпцыі ParentSmart. У азнаямленчай паездцы бралі ўдзел і супрацоўнікі МТС.

Публікацыю падрыхтавалі

Уладзімір Хількевіч

Вераніка Хількевіч

Фота Яўгена Пясецкага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.