Вы тут

Наперадзе – паэтычныя сустрэчы з Дай Ваншу і Вэнь Ідо


Беларускія кітаісты працуюць над новымі кнігамі з серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”.


У Выдавецкім доме “Звязда” працягваецца работа над падрыхтоўкай і выданнем ужо традыцыйнай серыі зборнікаў кітайскіх паэтаў розных эпох у выкладанні іх творчасці на беларускай мове. Расказвае старшы выкладчык кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Дар’я Нечыпарук:

У бліжэйшы час павінна пабачыць свет кніга вершаў Мэн Хаажаня. Перакладчыкі завяршаюць работу над зборнікам вершаў Сюй Чжымо. У склад рэдакцыйнага савета верыі ўваходзіць літаратуразнаўца і перакладчык адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, якая і расказвае пра працяг работы:

Пераклад новага зборніка, дзявятага па ліку, фактычна завершаны. Да пераасэнсавання ў кантэксце беларускага мастацкага слова паэзіі Сюй Чжымо спрычыніліся Навум Гальпяровіч, Дар’я Нечыпарук і група студэнтаў філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, сярод якіх – Аляксандра Беразняцкая, Кацярына Валадзько. Сюй Чжымо – яркая зорка на небе кітайскай паэзіі XX стагоддзя. Нарадзіўся паэт напрыканцы дзявятнаццатага стагоддзя – у студзені 1897 года… Сёлета можна адзначаць яго 120-годдзе… Памёр у лістападзе 1931 года. Загінуў у авіяцыйнай катастрофе… Адукацыю атрымаў у ЗША і Англіі. Быў знаёмы зк ласікам англійскай літаратуры – празаікам і паэтам Томасам Гардзі… Найбольшыя ўплывы на творчасць кітайскага мастака слова аказалі Томас Хардзі, Алджэрнон Сунберн, Дантэ Рассеці. На рускую мову Сюй Чжымо перакладалі вельмі мала – ёмістая падборка была змешчана ў анталогіі напрыканцы 1960-х гг. І вельмі сімпатычным мне падаецца тое, што зараз яго паэзія рухаецца да беларускага чытача ў серыі “Светлыя знакі: Паэты Кітая”.

У Кітаі пры жыцці Сюй Чжымо было выдадзена ўсяго тры вершаваных кнігі – “Вершы”, “Фларэнційская ноч” і “Тыгр”. У 1932 годзе выйшаў чацвёрты зборнік – “Вандраванні ў аблоках”. Выдатна, што сапраўдная паэзія не забываецца. Творчасць Сюй Чжымо – гэта тая мастацкая прастора, што яднала і зараз яднае святло Азіі з сонцам Еўропы. А наперадзе ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” – новыя далягляды, новыя перспектывы. Ужо зараз перакладчыкі рыхтуюць падрадкоўнікі вершаў Дай Ваншу і Вэнь Ідо. Гэтыя майстры слова – з кагорты тых літаратараў, чыя творчасць дапамагае скласці ўяўленні пра Кітай і кітайцаў.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.