Вы тут

Уладзімір Караткевіч. Галасы сяброў...


У «Мастацкай літаратуры» працягваецца выданне Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25 тамах. Пабачыў том перакладаў і аўтаперакладаў — пятнаццаты па ліку. Падрыхтаваў тэксты, зрабіў каментарыі, напісаў прадмову літаратуразнаўца Анатоль Верабей.


Алег Лой­ка, яго жон­ка Лі­дзія, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, Вяч­ка Це­леш, Мір­дза Аба­ла. Дом твор­час­ці ў Ду­бул­тах (Лат­вія), лі­пень 1981 го­да.

Адкрываецца кніга вершам Расула Гамзатава. «Дзяцінства бачу, што прайшло даўно, / З усмешкай і слязінкаю на веях. / І колькі ты ні кліч яго, / яно / Не прыйдзе зноў, днём веснім не павее. / І старасць бачу, што трымае меч. / Маўчу прад ёй з журботай і трывогай. / І нават калі я ёй крыкнуў: «Прэч!» —  / Сівая не сыдзе з маёй дарогі».

Як галасы сяброў гучаць па-беларуску ў пераўвасабленні Уладзіміра Караткевіча вершы Байрана і Махтумкулі, Ераніма Стулпана і Яна Гушчы, Уладзіслава Бранеўскага і Альбінаса Жукаўскаса...

Вельмі шмат перакладаў Уладзімір Караткевіч украінцаў. Гэта і зразумела: універсітэцкую адукацыю атрымаў у Кіеве, добра валодаў украінскай мовай, з вялікай прыязнасцю ставіўся да гісторыі Украіны. З украінскай наш беларускі класік пераклаў вершы Івана Гнацюка, Міколы Зэрава, Сцяпана Ліцвіна, Уладзіміра Лучука, Маі Львовіч, Аксаны Сенатовіч, Васіля Чумака. У творах сяброў, цікавых яму паэтаў старэйшых пакаленняў Уладзімір Караткевіч адшукваў і беларускія матывы. Таму і гучалі па-беларуску «Хатынь» чэха Карала Цвейна, «Рэфлексія пра Кастуся» і «Сосны ў Гродні» Аксаны Сенатовіч, «Падалі бомбы на вуліцы Менска...» і «На Волзе, у Ніжнім, змалку ўзрос сабе...» Маі Львовіч, «Прыпутні на Прыпяці» Уладзіміра Лучука, «Над сіняю затокаю надзеі» Івана Гнацюка. Шырокія далягляды паўстаюць з тома перакладаў Уладзіміра Караткевіча. Тыя далягляды, што дазваляюць нам, беларусам, выбудоўваць трывалыя масты дружбы з блізкімі суседзямі, з усім светам.

Калісьці — у 1993 годзе — пераклады У. Караткевіча былі надрукаваны асобнай кнігай: «Галасы маіх сяброў» — у серыі «Кніга аднаго перакладчыка». Цяпер, на шчасце, у дапоўненым выглядзе, з улікам і празаічных перакладаў, — у Зборы твораў. Пятнаццаты том У. Караткевіча нагадаў і пра колішнюю серыю «Мастацкай літаратуры», і пра тое, што ў новых зборніках такога фармату маглі б успомніць аб вялікіх майстрах мастацкага перакладу, пашырыць сённяшнюю атмасферу ўвагі да перакладчыцкай работы. Важна, канешне ж, каб быў у такіх кніг і чытач — свой, беларускі, здольны адчуць усю асалоду, усю крынічнасць беларускіх пераказаў лепшых узораў мастацкай літаратуры свету.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.