Вы тут

Беларускі заваявалі бронзу на Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе


Каманда нашай краіны вярнулася  з 6-й Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды для дзяўчат, якая праходзіла ў Цюрыху (Швейцарыя). Удзел у спаборніцтвах узялі сёлета 43  каманды з розных краін свету.


Вынікам  выступлення беларускіх дзяўчат сталі чатыры бронзавыя медалі. Іх заваявалі навучэнка X класа Ліцэя БДУ Арына Галубіцкая,  вучаніца XI класа гімназіі №1 імя Ф. Скарыны г. Мінска Ганна Белешава, адзінаццацікласніца сярэдняй школы №2 г. Бабруйска Юлія Курыленка і Кацярына Мароз, дзесяцікласніца з гомельскай гімназіі №51. Рыхтаваў каманду настаўнік матэматыкі Ліцэя БДУ Міхаіл Васільевіч Карпук.

Прыемна, што для працы ў складзе журы былі запрошаны сёлета два прадстаўнікі Беларусі, пераможцы і прызёры алімпіяды мінулых гадоў – Ірына Бурак (уладальніца бронзавых медалёў у 2013 і 2014 гадах) і Анастасія Жыркевіч (залаты медаль у 2013 годзе). Сёння яны атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.