Вы тут

КНДР блізкая да магчымасці выкарыстання супраць ЗША ядзернай зброі


Паўночная Карэя як ніколі раней блізкая да таго, каб пагражаць ЗША прымяненнем балістычных ракет з ядзернымі боегалоўкамі.


Такую ацэнку даў дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Майкл Пампеа, выступаючы ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне.

«Многія адміністрацыі ЗША спрабавалі знайсці дакладны падыход да пагрозы пуску балістычнай ракеты з ядзернай боегалоўкай па Злучаных Штатах. Паўночная Карэя як ніколі ў сваёй гісторыі блізкая да гэтага», — падкрэсліў Пампеа.

Злучаныя Штаты апошнім часам некалькі разоў заяўлялі, што разглядаюць усе магчымыя варыянты ў дачыненні да КНДР. Днямі стала вядома, што Ціхаакіянскае камандаванне Узброеных сіл ЗША накіравала ў бок Карэйскага паўвострава авіяносную ўдарную групу на чале з авіяносцам «Карл Вінсан». Аднак, па словах кіраўніка Пентагона Джэймса Мэціса, гэта рашэнне не было абумоўлена канкрэтнымі прычынамі. Па звестках агенцтва Рэнхап, група прыбудзе да месца прызначэння сёння, 15 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.