Вы тут

Маладая мама адкрыла ў Мінску дзіцячую цырульню-атракцыён


Салон прыгажосці, у якім замест звыклых крэслаў выкарыстоўваюць машынкі і матацыклы і забаўляюць паказам мультфільмаў, з'явіўся ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Цівалі». Незвычайная цырульня-атракцыён разлічана на дзяцей ва ўзросце ад аднаго года і створана, каб пазбавіць іх ад страху перад стрыжкай.


Калі малечы, напрыклад, не сядзіцца ў цацачным «спорткары», то ёй прапануюць перасесці на дзіцячы байк. Машыны прымацаваныя да пнеўматычнага пад'ёмніка, таму падымаюцца на любую вышыню, а пры націсканні на педаль газу пачынаюць круціцца колы.

Мультсалон адкрыла маладая мама. Ідэя ўзнікла пасля непрыемнага інцыдэнту з дзіцем. «Неяк няўдала пастрыглі сына ў звычайнай цырульні, параніўшы вуха. Пасля гэтага ён доўгі час адмаўляўся стрыгчыся, прычым як у дарагім салоне, так і дома, — прызналася яна. — Мы вырашылі, што трэба нешта мяняць, і стварылі цырульню, дзе дзіцяці будзе камфортна і весела, а абслугоўваць яго будуць падрыхтаваныя спецыялісты, якія ўмеюць знайсці падыход нават да самых капрызных кліентаў».

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: Машынка і матацыкл замест крэслаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.