Вы тут

Фея агню, Сiнi кiт ды Ружовая пантэра: бяскрыўдныя гульнi?


У суседняй Расii многiя бацькi занепакоены недзiцячай гульнёй «Сiнi кiт», якая забiрае жыццi падлеткаў. Хлопчыкi i дзяўчаткi ва ўзросце 12—16 гадоў працягваюць паддавацца на iнтэрнэт-правакацыю i канчаюць жыццё самагубствам. Аднак «Сiнi кiт», «Ружовая пантэра» i iншыя аналагi — не адзiная пагроза сучаснасцi. У той час калi падлеткаў прымушаюць прачынацца а 4.20 ранiцы i рабiць з сабой страшныя рэчы, жахлiвыя паведамленнi пачалi атрымлiваць i вучнi малодшых класаў.


Па iнтэрнэце стаў распаўсюджвацца малюнак, якi нiбыта тлумачыць, «як стаць Феяй агню». «Правiлы» простыя. Для таго каб стаць «сапраўднай Феяй», трэба ўстаць апоўначы, абысцi пакой тры разы i прамовiць «чароўныя словы». Далей цiха прайсцi на кухню, каб нiхто не пачуў, iнакш (папярэджваюць аўтары гэтай «магii») тыя словы не падзейнiчаюць. Апынуўшыся на кухнi, трэба ўключыць газавую плiту — усе чатыры фаеркi, але не запальваць iх. Засталося самае лёгкае — легчы спаць. Пасля гэтага абраду дзецям абяцаюць, што пойдзе «чароўны газ». Менавiта ён дапаможа «ператварыцца ў сапраўдную Фею агню».

Не ведаю, як у вас, а ў мяне мурашкi па скуры пасля прачытанага. Пра гэтую жахлiвую гульню я даведалася зусiм нядаўна ад малодшага брата, якi вучыцца ў 3 класе. На днях ён вярнуўся дадому са школы i расказаў, што яго аднакласнiку прыйшоў ад невядомага адпраўшчыка дзiўны малюнак. Той хлопчык паказаў яго сваiм бацькам i, дзякуй богу, з iм нiчога не здарылася.

Псеўдамагi, якiя ажыццяўляюць рассылку, карыстаюцца наiўнасцю малых, iх верай у цуды i жаданнем наблiзiцца да любiмых персанажаў з мультфiльмаў i казак. На жаль, у наш час многiя дзецi ўжо з шасцi гадоў маюць вольны доступ да iнтэрнэту, таму знайсцi iх у сацыяльных сетках нескладана.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, бацькам, на мой погляд, недастаткова проста правяраць дзiцячыя паведамленнi. Трэба быць больш уважлiвымi да сваiх сыночкаў i дачок, больш размаўляць з iмi. Не толькi тлумачыць правiлы бяспечных паводзiн на кухнi, але i расказваць пра iнтэрнэт: чаму там можна давяраць, а што лепш катэгарычна пазбягаць. Мама i тата павiнны быць сябрамi i галоўнымi дарадцамi свайму дзiцяцi. Тады яно будзе дзялiцца з iмi сваiм патаемным. Але разам з тым варта заўсёды быць напагатове. Невядома, што яшчэ могуць прыдумаць зламыснiкi.

Дарыя ГАЛОЎЧЫЦ, вучанiца 10 класа СШ №54 г. Мiнска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.