Вы тут

Кіраўнік дзяржавы наведвае сталіцу Казахстана


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8—9 чэрвеня здзяйсняе рабочы візіт у Казахстан, дзе бярэ ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.


У сваім выступленні на саміце кіраўнік дзяржавы агучыць пазіцыю беларускага боку па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі, у тым ліку яе эканамічнага вымярэння. Беларусь у якасці назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прымае актыўны ўдзел у шырокім коле мерапрыемстваў па ўсіх асноўных вымярэннях: палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным.

Аляксандр Лукашэнка таксама возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «ЭКСПА-2017» у Астане, дзе прадстаўлены і беларускі павільён. Афіцыйна свой удзел у выстаўцы пацвердзілі больш за 110 краін і каля 20 міжнародных арганізацый. Акрамя таго, запланавана двухбаковая сустрэча беларускага лідара з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць парадак дня беларуска-казахстанскіх адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Па ўсіх вымярэннях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.