Вы тут

14 ліпеня ў БДПУ падаў дакументы соты выпускнік педагагічнага класа


Такая знакавая для ўніверсітэта падзея не магла застацца незаўважанай: абітурыента павітаў асабіста рэктар універсітэта Аляксандр Жук і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў яму юбілейны гадзіннік, выпушчаны да стагоддзя вядучай педагагічнай ВНУ краіны.


Шчасліўчыкам стала выпускніца сярэдняй школы № 1 з Фаніпаля Юлія Коваль. Жаданне вучыцца ў педклассе было настолькі вялікім, што яна рзам з іншымі юнакамі і дзяўчатамі з Дзяржынскага раёна, наведвала міжшкольны педагагічны клас на базе гімназіі №1 у Дзяржынску. І не толькі таму, што абодва яе бацькі па прафесіі - педагогі.

- За 11 гадоў я вельмі палюбіла школу, - прызналася дзяўчына. - Тут дзіця праяўляе сябе з іншага боку: яго вучаць быць разняволеным, не баяцца аўдыторыі. Вучаць жыццю, выходзячы далёка за рамкі падручнікаў.

Дзяўчына паступае ў Інстытут псіхалогіі на спецыяльнасць "Практычная псіхалогія". Пагартаўшы яе партфоліо, падрыхтаванае да сумоўя (а выпускнікі педагагічных класаў, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці без экзаменаў, у абавязковым парадку яго праходзяць), можна з упэўненасцю сказаць: яна стане годным студэнтам. Сярэдні бал паспяховасці - 9,2. У школе Юлія ўзначальвала валанцёрскі атрад. Прымала ўдзел у абласной працоўнай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі", што праходзіў у Любані. Будучы галоўным рэдактарам газеты "Школьны мерыдыян", перамагала на фестывалі-конкурсе дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі "Свежы вецер". Была ўдзельнікам ўзорнага ансамбля "Сонечныя праменьчыкі". І гэта далёка не ўвесь яе "паслужны спіс". За высокія вынікі ў творчай дзейнасці і актыўную пазіцыю яна стала ганаровым выпускніком Дзяржынскага раёна гэтага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.