Вы тут

Абавязак клапаціцца пра састарэлых бацькоў прапішуць у заканадаўстве


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапрацоўвае змяненні ў заканадаўства, якія датычацца клопату дзяцей аб пажылых бацьках. Аб гэтым у час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.


Міністр падкрэсліла, што згодна з Кодэксам аб шлюбе і сям'і дзеці павінны клапаціцца аб пажылых бацьках. «Мы цяпер напрацоўваем партфель прапаноў аб тым, як укараніць гэты механізм у заканадаўства, зрабіць так, каб ён сапраўды працаваў, каб кожны чалавек разумеў, што ён абавязаны выконваць законы і ў плане клопату аб пажылых бацьках», — адзначыла Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, старэнне насельніцтва — праблема не асобна ўзятай краіны, а ўсяго свету. Сёння кожны чацвёрты жыхар краіны — чалавек сталага ўзросту. І задача дзяржавы — зрабіць так, каб чалавек і ў гэтым узросце не страчваў свой патэнцыял, прадаўжаў паўнацэннае жыццё, якое залежыць не толькі ад памеру пенсіі, але і ад асяроддзя, дзяцей, якасці паслуг, якія яму аказваюць.

Наведваючы лідскае ААТ «Лакафарба», міністр закранула яшчэ адну актуальную сацыяльную тэму — аптымізацыю на прадпрыемствах, пасля якой непазбежна застаюцца вызваленыя работнікі. «Аптымізацыя абгрунтавана, частка дапаможных вытворчасцяў пераводзіцца на аўтсорсінг, ідзе мадэрнізацыя, тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства. Мая задача — убачыць, што адбываецца з працоўнымі рэсурсамі, як праводзіцца перападрыхтоўка, як падхопліваюцца людзі для таго, каб іх працаўладкаваць», — цытуе Ірыну Касцевіч БЕЛТА. Міністр падкрэсліла, што ў выпадку з аптымізацыяй важна скараціць да мінімуму перыяд непрацаўладкавання для вызваленых работнікаў. Задача Міністэрства працы, службаў занятасці — падхапіць гэтых людзей, спрацаваць на апярэджанне.

Рост заработнай платы строга ўвязаны з прадукцыйнасцю працы, яе неабходна сапраўды зарабіць. «Сярод сярэдніх і вялікіх прадпрыемстваў 444 тысячы рабочых месцаў маюць зарплату звыш тысячы рублёў. Усе аблвыканкамы падрыхтавалі і адпрацавалі графікі па прасоўванні па гэтым паказчыку. Але мы павінны разумець, што задача пастаўлена ў цэлым па краіне», — адзначыла Ірына Касцевіч. У бюджэтнай сферы дасягнуць паказчыка можна нарошчваннем пазабюджэтнага складніка там, дзе гэта магчыма, а таксама працэсамі аптымізацыі, лічыць міністр.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Мы ім абавязаны жыццём

Выбар рэдакцыі

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.

Палітыка

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць чарговае пасяджэнне пятай сесіі.

Грамадства

Ігар Петрышэнка: ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць сумленнай!

Ігар Петрышэнка: ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць сумленнай!

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй.