Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Неабходна задумацца пра планы на бліжэйшую будучыню, пажадана адкінуць усё неажыццявімае. Вы праявіце небывалую актыўнасць у галіне прафесійнай дзейнасці. Не пакідайце на пасля тое, што можна зрабіць зараз: хвасты, якія заведзены на гэтым тыдні, надоўга застануцца з вамі. Спатрэбіцца разважнасць і стрыманасць: толькі гэтыя якасці змогуць хоць крыху змякчыць вашу імпульсіўнасць. Пятніца можа аказацца самым складаным днём тыдня: вас будуць выпрабоўваць на трываласць.


ЦЯЛЕЦ. Магчыма, што вас чакае значны кар'ерны скачок. Будзьце цвёрдыя ў сваіх рашэннях — не мяняйце іх на хаду, бо нішто так не падрывае аўтарытэт, як няўпэўненасць і мітуслівасць. Пастарайцеся прывесці эмоцыі ў парадак і не кідайцеся ў крайнасці. Варта з асаблівай увагай аднесціся да сяброў, заступнікаў і партнёраў, бо вы ўступаеце ў складаную для адносін фазу. Ваша дапамога можа спатрэбіцца блізкім людзям і сябрам.


БЛІЗНЯТЫ. Неабходны рашучыя дзеянні, а вы ніяк не можаце разабрацца ў сабе? Менш займайцеся руціннай працай і больш увагі ўдзяліце творчасці, бо імправізацыі могуць аказацца значна больш карыснымі, чым дакладны разлік. Тыдзень спрыяльны для творчых планаў і задум: неабходна своечасовая іх рэалізацыя. Варта паклапаціцца пра час на адукацыю. У канцы тыдня будзьце больш асцярожныя, не кідайцеся неабдуманымі фразамі: можаце выпадкова пакрыўдзіць калегу, ператварыўшы яго ў нядобразычліўца.


РАК. Будзеце рвацца да работы, у той час як неабходна злёгку астудзіць гэтае імкненне і рэальна разлічыць сілы. Можаце не сумнявацца ў надзейнасці і шчырасці партнёраў. У пачатку тыдня могуць узнікнуць праблемы, вырашыць якія ўдасца толькі пры дапамозе асабістых сувязяў, а таксама верных сяброў. Для рашучых дзеянняў у дзелавой галіне падыдуць серада і чацвер. У пятніцу вас могуць парадаваць перамены: сітуацыя будзе развівацца вам на карысць. У выхадныя верагодна давядзецца заняцца добраўпарадкаваннем жылля.


ЛЕЎ. Не варта дазваляць супрацоўнікам і начальству сумнявацца ў тым, што ў вас ёсць свая пазіцыя па прынцыповых пытаннях. Калі з чымсьці не згодны — адразу ж скажыце пра гэта. Дзеля дасягнення мэты давядзецца ахвяраваць вольным часам і сваімі планамі. Вас павінна падтрымаць тая акалічнасць, што ўсё, што вы робіце, прынясе карысць. Калі блізкія людзі будуць сварыцца, захоўвайце нейтралітэт — тады мір настане значна хутчэй, чым звычайна.


ДЗЕВА. Пастарайцеся не забывацца на самыя неабходныя справы на рабоце, а іх у вас назапасілася дастаткова. Успомніце пра самаадукацыю. З калегамі праяўляйце дыпламатычнасць і ў той жа час настойлівасць, адстойваючы свой пункт погляду. У аўторак пастарайцеся пазбягаць сустрэч з начальствам, бо ваша нястрыманасць можа прывесці да буйнога скандалу. Калі штосьці не паспееце зрабіць за гэты тыдзень, не засмучайцеся — вашы магчымасці не бязмежныя. Нельга дапускаць эмацыянальных зрываў.


ШАЛІ. Выкарыстоўвайце добразычлівыя адносіны начальства. У сераду магчымы важныя званкі, пастарайцеся іх не прапусціць. Пажадана адмовіцца ад рызыкоўных мерапрыемстваў і авантурных прапаноў. Лепш заняцца асваеннем чаго-небудзь новага — гэта дазволіць пашырыць як кругагляд, так і вашы магчымасці і паўнамоцтвы. Другую палову тыдня пажадана разгрузіць ці прысвяціць адпачынку.


СКАРПІЁН. У аўторак патрэбная інфармацыя, нібы залатая рыбка, сама прыплыве ў рукі. Калі прапусціце — будзе вельмі крыўдна. У сярэдзіне тыдня не звяртайце ўвагі на шэпат за плячамі і зайздросныя ўздыхі: сканцэнтруйцеся — і наперад, проста да мэты. Магчымы пэўныя цяжкасці, перад якімі не варта адступаць. І тады поспех проста непазбежны. Лепш абапірацца на правераныя метады, а нестандартныя падыходы выкарыстоўваць толькі як дадатак.


СТРАЛЕЦ. Горшыя часы засталіся ў мінулым! Вы з радасцю вернецеся да стваральнай працы і паўсядзённых клопатаў. Варта падрыхтавацца да нечаканых сустрэч з даўнімі сябрамі. Пазбягайце ўзаемных крыўдаў і прэтэнзій у зносінах з блізкімі. Цвёрдасць і рашучасць прывядуць да ажыццяўлення планаў. Але разлічваць давядзецца толькі на асабістыя сілы. Пазбягайце ўсяго тайнага і закуліснага, не дазваляйце ўцягваць вас у якія-небудзь інтрыгі. Асабістымі перажываннямі лепш дзяліцца толькі з самымі блізкімі і праверанымі людзьмі.


КАЗЯРОГ. Вы паступова пачынаеце заваёўваць поспех і папулярнасць. Неабходна здзейсніць маленькі подзвіг — разабрацца з усімі руціннымі справамі, якія назапасіліся. У панядзелак магчымы непрадбачаныя абставіны, якія могуць разбурыць усе планы на гэты дзень. А вось аўторак будзе ўдалы практычна ва ўсіх адносінах, асабліва, калі не будзеце рэзка і раптоўна змяняць рашэнні. У сераду не варта правакаваць канфліктныя сітуацыі. У чацвер можаце апынуцца ў няпростай сітуацыі — давядзецца абмінаць падводныя камяні. У выхадныя парадуйце сябе чым-небудзь.


ВАДАЛЕЙ. У пачатку тыдня верагодны цяжкасці ў зносінах з роднымі ці суседзямі. Аўторак — не самы ўдалы час для дэкларацыі новых ідэй на рабоце. Пачуццё няўпэўненасці будзе перашкаджаць засяродзіцца. У сярэдзіне тыдня магчымы прыезд родных, сяброў ці дзелавых партнёраў і клопаты, якія з гэтым звязаны.


РЫБЫ. У панядзелак, аказаўшы паслугу начальству, вы тым самым дапаможаце яму вырашыць складаную сітуацыю, і яно абавязкова аддзячыць вам. Серада нарэшце дазволіць адпачнуць ад праблем на рабоце і дома. Падумайце аб пашырэнні галін прымянення сваіх магчымасцяў, а таксама аб набыцці новых — навучанне новай спецыяльнасці дасць шанц уладкавацца на больш высокааплатную работу. Хатнія праблемы лепш вырашаць адразу, па меры іх з'яўлення, інакш яны будуць цягнуць назад.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.