Вы тут

Сем партоў Кітая ўваходзяць у дзясятку найбуйнейшых у свеце


 У КНР 34 парты, грузаабарот кожнага з якіх перавышае 100 млн тон у год.


У спісе дзесяці найбуйнейшых сусветных -- сем партоў Кітая, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Нагадаем, што сярод дадзеных кітайскіх партоў фігуруюць Шанхай, Шэньчжэнь, Чжоушань, Сянган, Гуанчжоу, Ціндаа і Цяньцзінь. У  Кітаі налічваецца 34 порта, грузаабарот кожнага з якіх перавышае 100 млн тон у год. Да канца 2016-га колькасць прычалаў ў кітайскіх портах, здольных прымаць судны водазмяшчэннем ў 10 тыс. тон і больш, дасягнула 2317, што на 30 працэнтаў больш за паказчык пяцігадовай даўніны. 

У апошнія гады Кітаю ўдалося дамагчыся ўражлівых поспехаў у развіцці партовай інфраструктуры. У порце Ціндаа быў здадзены ў эксплуатацыю рудны тэрмінал, здольны прымаць судны водазмяшчэннем да 400 тыс. тон, а ў порце Нінба ўведзены ў строй нафтавай тэрмінал для танкераў водазмяшчэннем да 450 тыс. тон. 

У канцы 2017 года чакаецца ўвод у пробную эксплуатацыю 4-й чаргі шанхайскага глыбакаводнага порта Яншань, што дазволіць умацаваць статус Шанхая як найбуйнейшага сусветнага порта. Будучы важным портам Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя, Шанхай прымае кантэйнерныя грузы з 214 краін і рэгіёнаў свету. У будучыні яго прапускная здольнасць будзе павялічвацца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.