Вы тут

Уладзімір Ліпскі: «Звязда» заўсёды з народам


...Газеце сто гадоў? Я ж помню яе куды маладзейшай. Мой бацька заўсёды выпісваў «Звязду». Селянін, здавалася б, не было калі пот выцерці, амаль непісьменны, а газету праглядаў кожны вечар. Нешта нам, шасцярым сваім дзецям ды жонцы Марыі, пераказваў.


І потым нумары яе не выкідваў — пускаў на так званыя самакруткі. Табаку, самасад курыў, патрэбнай паперы не набярэшся, а старыя газеты заўжды пад рукой.

Той, пасляваеннай «Звяздой», мы абклейвалі і новую хату. Выглядала вельмі ўрачыста, бо амаль з кожнай старонкі пазіраў на нас генералісімус Сталін. Мы яго крыху пабойваліся і вельмі паважалі...

Потым, падросшы, чытаць «Звязду» ўжо браўся я сам. І мае першыя публікацыі былі менавіта ў гэтай любімай газеце. Помню, як не мог дачакацца паштальёна, каб разгарнуць свежы нумар, убачыць свае нататкі.

...Табе, «Звязда», сто гадоў? Мне таксама націкала ўжо нямала. Калі перабіраць у памяці здабыткі, імёны сяброў, то я ў гэты спіс уношу і цябе. Чаму? Ды таму, што ты ніколі не здраджвала мове, на якой гаварылі мае землякі і з якой я сам узняўся ў людзі, таму, што ты заўсёды была ў гушчы падзей — сваіх і замежных, таму, што ты заўсёды з народам: аберагала і аберагаеш яго традыцыі і звычаі, яго мудрасць. Вось за гэта — асобны дзякуй!

А што пажадаць табе на заўтрашні дзень? Быць цікавай! Быць найлепшай сярод іншых газет! Хай сябруюць з табой і старыя, і маладыя! Шукаць у сённяшняй яве самае прыемнае і ўзнёслае, умець радаваць ім сучаснікаў, а таксама беражліва шанаваць тых, хто ўсім сэрцам любіць цябе.

Уладзімір Ліпскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Р.S. Тыя, хто ўсім сэрцам любіць «Звязду», на газету, вядома ж, даўно падпісаліся: ім пра гэта нагадваць не трэба. І ўсё ж...

Калі вы з нейкіх прычын не змаглі, не паспелі завітаць на пошту ці ў шапікі «Белсаюздруку» і аформіць падпіску, сёння-заўтра яшчэ можна гэта зрабіць: хутчэй за ўсё вам пойдуць насустрач, вы будзеце жыць са «Звяздой», а ваша «Звязда» — з вамі.

Загаловак у газеце: Таму што яна — з народам

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?