Вы тут

Кава з водарам мовы


Аб прыгажосці роднай мовы, як аб тым, што патрабуюцца пэўныя высілкі для яе адраджэння, можна разважаць доўга. А яшчэ можна праявіць крэатыўнасць і на справе даказаць сваю павагу да нацыянальных каштоўнасцяў, нават калі сфера вашай дзейнасці не звязаная непасрэдна з той жа літаратурай або асветніцтвам.


Прыклад таму — аздабленне пакецікаў з цукрам, якія я атрымала разам з кавай капучына, замоўленай у мінскім рэстаране-бістро «LІDO». Сама па сабе кава была вельмі якасная, але ж яе смак падаўся мне яшчэ больш прывабным, калі на цукровых пакеціках я пабачыла сакавітыя беларускія прымаўкі: «Гаспадарку весці — не штанамі трэсці», «Любіш паганяць — любі і каня гадаваць».

Спадабаліся мне і міні-ілюстрацыі пад кожнай з прымавак. Пагадзіцеся, файная задумка, якая, дарэчы, не патрабуе буйных фінансавых выдаткаў, але дадае да водару кавы цудоўны «водар» роднай мовы.

Наталля РУЖЫЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.