Вы тут

56-гадовая брытанка пачала актыўна помсціць былому мужу за здрады


56-гадовая брытанка пачала актыўна помсціць былому мужу пасля таго, як даведалася пра яго шматлікія здрады, піша Dаіlу Mаіl.


Дэбора Адамс з мястэчка Уітстэйбл (графства Кент) западозрыла нядобрае, калі ўбачыла рахункі на крэдытцы з размешчаных побач гасцініц. Пазней яна знайшла на камп'ютары нейкую сакрэтную папку і высветліла, што яе муж Джофры Мілкрыстан, з якім яна пражыла 11 гадоў, за палову іх сумеснага жыцця пераспаў з 200 прастытуткамі. Нягледзячы на шлюбаразводны працэс, які ішоў у той момант, жанчына пачала літаральна тэрарызаваць мужа. За два месяцы яна атакавала яго паўтара тысячамі SMS непрыстойнага зместу, у прыватнасці, яе цікавіла, чаму ён «дазволіў прастытутцы выкарыстоўваць адну з сваіх секс-цацак». Акрамя таго, яна адправіла калегу мужа ліст, да якога было прымацавана фота яе мужа ў аголеным выглядзе з непахвальнымі каментарыямі.

Кульмінацыяй пераследу стала закідванне мужа сабачымі фекаліямі, пасля чаго мужчына звярнуўся ў суд, які забараніў Адамс набліжацца да сваёй ахвяры, абавязаў яе адпрацаваць 150 гадзін грамадскіх работ, а таксама выплаціць штраф у 850 фунтаў. Каментуючы вердыкт, яна заявіла, што калі б хацела прычыніць мужу боль, дык «адрэзала б яму «сёе-тое» і насіла б як завушніцы».

Загаловак у газеце: Пра шкоду мужчынскіх здрад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.