Вы тут

Робім падстаўку пад гарачае са старога CD


Калі ў вас заваляліся непатрэбныя альбо няўдала запісаныя CD, паспрабуйце пафантазіраваць і даць ім другі шанц. Прапануем вашай увазе падстаўку пад гарачае, зробленую са старога кампакт-дыска.


Крок 1

Выберыце старыя непатрэбныя дыскі і праверце, ці не захоўваецца на іх важная інфармацыя.

Крок 2

З крафтавай ці абгортачнай паперы, старонкі глянцавага часопіса, фотаздымка, паштоўкі выражце кружок памерам з дыск і наклейце яго на адзін бок дыска. Для больш стыльнага дызайну размалюйце дыск фламастарамі альбо проста пакіньце ў першапачатковым выглядзе.

Крок 3

Нанясіце на паверхню празрысты лак: гэта зробіць падстаўку вільгаценепранікальнай. Не карыстайцеся шэлакам (прыродная смала), бо ён не вільгацеўстойлівы.

Крок 4

На другі бок дыска наклейце кружок з лямцу патрэбнага памеру.

Новая падстаўка пад гарачае гатовая!

Друкуецца ў часопісе «Родная прырода»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.