Вы тут

Робім букет з цюльпанаў


Спатрэбіцца:

  • Тканіна для бутонаў. Вельмі міла глядзяцца букеты з рознакаляровых цюльпанаў. Галоўнае, каб тканіна не была занадта шчыльнай. Таксама не рэкамендуецца выкарыстоўваць трыкатаж.
  • Тканіна для сцёблаў і лісця. Вядома, зялёная. Хоць ніхто не забараняе і паэксперыментаваць. Цікава глядзяцца зялёныя сцябліны ў дробную клетачку або ў гарошак.
  • Матэрыял для набівання.
  • Палачка або аловак для набівання. У якасці асновы сцябла таксама можна выкарыстоўваць нешта цвёрдае: гэта можа быць і драўляная шпажка, і кавалак кабелю.

Рыхтуем шаблон для дэталяў нашага цюльпана:

  • Сцябло — 1 дэталь (складваецца напалам)
  • Лісток — 2 дэталі
  • Бутон — 2 дэталі

Прыкладныя памеры бутона: 9 см у вышыню, 5,2 см у аснове і 5,5 см пасярэдзіне. Ліст можа быць 16,5 см у даўжыню і 5,5 см у шырыню (сярэдзіна). Сцябло — 20 х 2 см. Не забудзьцеся аб прыпусках на швы.

Робім сцябло: згінаем наш вузкі прамавугольнік, абшываем яго, пакідаючы адтуліну для выварочвання. Атрымліваецца нешта накшталт чахла. Выварочваем сцябло і шчыльна набіваем з дапамогай палачкі або ўмацоўваем кабелем, шпажкай ці чым іншым.

Бярэмся за ліст. Акуратна сшываем дзве паловы ліста (ніз не прашываць), выварочваем, прасуем.

Можна зрабіць строчку па боку ліста — ён будзе выглядаць лепш.

Пераходзім да бутона. Сшываем палавінкі. Выварочваем бутон і шчыльна набіваем.

Прышываем бутон да сцябла, зацягваючы нітку як мага мацней.

Затым патаемным швом прышываем да сцябла ліст.

Цюльпан гатовы!

Вельмі прыгожа выглядае букет з 7 і больш цюльпанаў. А яшчэ гэтыя цюльпаны — выдатны падарунак!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.