Вы тут

У Пекіне закрыўся ХІХ з'езд КПК


ХІХ з'езд Камуністычнай партыі Кітая (КПК) завяршыўся ў аўторак у Доме народных сходаў у Пекіне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


На ім абраны новы склад Цэнтральнага камітэта КПК і Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны. Заключнае пасяджэнне з'езда праходзіла пад старшынствам Сі Цзіньпіна. У пасяджэнні, распачатым у 9 гадзін раніцы, прынялі ўдзел 2336 дэлегатаў, уключаючы спецыяльна запрошаных. Таемным галасаваннем ўдзельнікі абралі склад ЦК КПК 19-га склікання, куды ўвайшлі 204 члена і 172 кандыдата ў члены ЦК КПК, а таксама 133 членаў Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 19-га склікання. На пасяджэнні былі прыняты рэзалюцыі, якія ўхваляюць даклад ЦК КПК 18-га склікання, даклад аб рабоце Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны і папраўкі да Статуту КПК. 

У папраўлены Статут КПК ўключаны ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі. З'езд аднагалосна ўхваліў прызнанне ідэй Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі кіраўніцтвам да дзеяння партыі нароўні з марксізмам-ленінізмам, ідэямі Маа Цзэдуна, тэорыяй Дэн Сяапіна, важнымі ідэямі трайнога прадстаўніцтва і навуковай канцэпцыяй развіцця. Пасля завяршэння парадку дня з'езда Сі Цзіньпін выступіў з прамовай. З'езд завяршыў сваю працу пад гукі "Інтэрнацыянала".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.