Вы тут

Белпошта запусціла паслугу «Дастаўка пакупак дадому»


Яна даступная ў крамах «ЦУМ Мінск» (і яго філіялах «Камароўскі», «Тавары для жанчын») і «Кірмаш». Пакупнікі могуць набыць неабмежаваную колькасць тавараў, пакінуць іх за прылаўкам і далей спакойна адпачываць у кавярні, парку ці проста ўлегцы шпацыраваць па горадзе. Плюс яшчэ і ў тым, што такім чынам можна набыць падарункі і адправіць іх сваім родным і сябрам.


Паслуга «Дастаўка пакупак на дом» выгадная і самім гандлёвым аб'ектам. Гэта дазволіць ім павялічыць сярэдні чэк, продажы суправаджальных, акцыйных тавараў і навінак, а таксама павысіць канкурэнтаздольнасць арганізацыі.

Каб скарыстацца паслугай, купленыя рэчы трэба скласці ў пакет ці каробку, запоўніць адрасны ярлык (пазначыць там прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас, тэлефон, прымальны інтэрвал дастаўкі), перадаць усё супрацоўніку гандлёвай арганізацыі і аплаціць. Такім чынам можна набыць адзенне, абутак, пасцельныя прыналежнасці, дываны і іншае.

Перасылка па Мінску каштуе пяць рублёў, у іншыя населеныя пункты краіны — дзесяць. Дастаўка ажыццяўляецца кур'ерскай службай.

Загаловак у газеце: Халадзільнік давязе кур'ер

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.