16 снежня на пляцоўцы побач з Палацам спорту ў Мінску адкрыўся навагодні «Калядны кірмаш».
Наведвальнікам прапаноўваюць свае тавары больш за сорак удзельнікаў кірмашу. Тут можна набыць навагоднюю атрыбутыку, цацкі, вязаныя рукавіцы і цёплыя тэпцікі.
Тыя, хто прагаладаўся, могуць смачна і сытна перакусіць дранікамі, блінамі, шашлыком, салодкімі прысмакамі, у тым ліку і традыцыйным чэшскім прысмакам — драбнікам.
У адсутнасці снега, дзеці аддалі перавагу санкам — аўтамабілі, каруселі і іншыя атракцыёны.
На кірмашы можна набыць і навагоднюю ёлку.
Нягледзячы на перыядычны дробны дождж, перадсвяточны настрой чытаецца на тварах дзяцей і дарослых, тым больш побач з гандлёвымі радамі свеціцца агнямі маляўнічая гарадская ёлка!.
Кірмаш запрашае жыхароў і гасцей Мінска з 16 па 24 снежня і з 8 па 14 студзеня — з 15.00 да 22.00; з 25 па 30 снежня і з 1 па 7 студзеня — з 13.00 да 23.00; у навагоднія суткі — з 13.00 да 4.00.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.