Вы тут

У Мінску шукаюць добраахвотнікаў паспаць


Пяць кандыдатаў змогуць глядзець серыялы, чытаць тоўстыя кнігі, заказваць сняданак, абед і вячэру ў ложак дый проста выспацца. З адной умовай — усё гэта трэба будзе рабіць на вачах у экспертаў, час ад часу адказваючы на пытанні. Гэта будзе свайго роду тэст ложку, матрацу, коўдры, падушкі, даследаванне іх уплыву на сон.


Фота: kakprosto.ru

Вакансія адкрыта тут: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeCeUEpvHOZ2Rq77Kdh6Eb8S0Pg_bScY5psFyLvdjd1kdEH0g/viewform.

Работадаўца афіцыйна аформіць стасункі з кандыдатамі і аплаціць кожную гадзіну па тарыфах сярэдняга заробку — каля 70 рублёў “чыстымі”. Дапускаюцца асобы, дасягнуўшыя 18 гадоў.      

Эксперымент будзе арганізаваны ў салоне Vegas у гандлёвым цэнтры “Замак Home” на Пераможцаў, 65. Вядомы беларускі вытворца тавараў для сну абсталюе ў гэты дзень салон па прынцыпе “усё ўключана”. Ложкі будуць засланыя фірменнай бялізнай, з мяккімі падушкамі і цёплай коўдрай. Піжамы давядзецца прыхапіць з сабой. Усім тэставікам будзе даступны інтэрнэт, кнігі класікаў і нават ежа. Будзіць удзельнікаў забараняецца. Але дазваляецца прыхапіць з сабой на работу любімага чалавека.

Звычайныя наведвальнікі салона Vegas у  “Замку” таксама змогуць паваляцца ў ложку. Для кароткіх 30-хвілінных тэст-драйваў будуць даступныя поўнасцю абсталяваныя спальныя месцы. Кампанія “Вегас” разлічвае такім чынам не толькі атрымаць карысную інфармацыю для паляпшэння сваёй прадукцыі, але таксама намерана далучыцца да акцыі, якая пройдзе ў гэты дзень у мінскіх офісах па ініцыятыве Клубу ананімных аматараў паспаць: http://www.otsypnoy.by/.

Дарэчы, звыш 200 мінчан, якія хранічна не дасыпаюць, аб’ядналіся і заклікалі работадаўцаў увесці 28 лістапада ўсебеларускі адсыпны — дзень, калі на парцу можна прыйсці пазней. Удзельнікі тэставання, якое пройдзе ў гэты дзень, паводле задумы арганізатараў, могуць узяць на працы адгул і як трэба адаспацца ў салоне Vegas.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.