Вы тут

Ліцэй БДУ запусціў анлайн-краму адукацыйных матэрыялаў


Ідэя стварэння платформы належыць намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы Ігару Вараксе. На сайце крамы прадстаўлены некалькі тыпаў анлайн-матэрыялаў, арыентаваных на розныя групы навучэнцаў. 


Абітурыентам Ліцэя БДУ прапануюцца электронныя адукацыйныя рэсурсы — рэпетыцыйныя выпрабаванні і заданні ўступных экзаменаў, прызначаныя для дыстанцыйнай падрыхтоўкі да ўступных іспытаў у Ліцэй. Адзінаццацікласнікі знойдуць там матэрыялы для падрыхтоўкі да ЦТ. Навучэнцам 10-х і 11-х класаў таксама прапануюцца відэалекцыі выкладчыкаў Ліцэя БДУ. Гэтыя навучальныя ролікі дазволяць старшакласнікам акунуцца у ліцэйскую атмасферу, вывучыць прадмет на паглыбленым узроўні і падрыхтавацца да прадметнай алімпіяды.

У анлайн-краме ёсць матэрыялы па беларускай і рускай мове і літаратуры, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, грамадазнаўстве і іншых дысцыплінах.

Аўтарамі навучальных дапаможнікаў і электронных адукацыйных рэсурсаў з'яўляюцца выкладчыкі Ліцэя БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.