Вы тут

Слоік мёду


Хачу расказаць пачутую мной гісторыю, якая можа даць адзін з адказаў на пытанне: што рабіць, каб дзеці паважалі сваіх бацькоў.


Міхасёвы бацькі мелі ўласную пасеку. Лішкі мёду па прымальным кошце прадавалі аднавяскоўцам. Поспехі ў пчалярстве ў значнай ступені залежаць ад капрызаў надвор'я. Калі на дварэ холадна і дажджліва, пчолкі сядзяць у вуллях і цярпліва чакаюць сонечных дзянькоў, каб потым збіраць нектар. І вось аднойчы напрадвесні пасля неўраджайнага года на сямейным савеце было вырашана: «Больш мёду прадаваць не будзем, а той, які застаўся, пакінем для сябе».

Праз некалькі дзён да іх у хату завітала жанчына і папрасіла прадаць мёду. «У нас больш няма», — сказала маці. Жанчына заплакала, сказала, што ёй вельмі патрэбны мёд для хворага дзіцяці. Міхась у гэты час сядзеў на печы. Яму стала шкада тую жанчыну. Захацелася крыкнуць: «Няпраўда, у нас яшчэ ёсць мёд!», але пры гэтым стаць здраднікам. Вуліца вучыла не толькі дрэннаму, а, напрыклад, таму, што самы агідны ўчынак — здрада, асабліва ў той пасляваенны час. А жанчына працягвала плакаць. Нарэшце маці сказала: «Добра, пагляджу, напэўна, у нас яшчэ трошкі засталося». У Міхася адлегла ад сэрца.

Напрыканцы свайго аповеду Міхась мне сказаў: «Ведаеш, Мікола, што было б, калі б яны той мёд не прадалі? Я перастаў бы іх паважаць».

Мікалай СТАРЫХ, г. Гомель

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.