Вы тут

Кушнір удзячны Прэзідэнту за падтрымку каманды на Алімпіядзе-2018


Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за падтрымку каманды на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым фрыстайліст паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".


Фота: sputnik.by

"Уражаны і ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу, які вельмі дастойна адстаяў гонар краіны і падтрымаў нашу каманду, мяне. Гэта было па-мужчынску, па-сапраўднаму. Нізкі яму паклон", - сказаў Антон Кушнір.

Спартсмен адзначыў, што заўсёды з вялікай павагай ставіўся да кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт, паводле слоў Антона Кушніра, чарговы раз пацвердзіў і апраўдаў тое лідарства, якое ён трымае.

Крокі, якія былі прыняты пасля прадузятага судзейства, станоўча паўплывалі на імідж краіны, упэўнены алімпійскі чэмпіён. "Мы не здаліся, адстойвалі сваю краіну, свае інтарэсы. Так і трэба рабіць", - адзначыў ён, гаворачы аб размове прадстаўнікоў беларускай каманды з суддзямі.

На пытанне, ці выканаў бы спартсмен у выпадку выхаду ў фінал свой знакаміты скачок з найвышэйшым каэфіцыентам складанасці, за які ў Сочы яму паставілі самую высокую ацэнку ў алімпійскім фестывалі, ён адказаў: "Я вельмі хацеў бы. Я да гэтага імкнуўся".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.