У агульнай колькасці насельніцтва краіны доля мужчын складае 46,6 % — гэта 4422 тысячы чалавек. Тры чвэрці — гараджане, кожны пяты жыве ў Мінску. А менш за ўсё мужчын налічваецца ў Гродзенскай вобласці — 11 % ад агульнай колькасці прадстаўнікоў моцнага полу.
80,4 % мужчын працаздольнага ўзросту заняты ў эканоміцы. Іх сярэдні ўзрост — 40,2 года. Кожнаму чацвёртаму з тых, хто працуе, — ад 30 да 39 гадоў. Пераважна «мужчынскімі» з'яўляюцца такія сферы, як будаўніцтва, транспарт, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць, сельская гаспадарка, прамысловасць, інфармацыя і сувязь.
Летась у шлюб уступіла 66,2 тысячы мужчын. З іх 47 тысяч ажаніліся ўпершыню. Кожнаму трэцяму мужчыну, які справіў вяселле, было 25—29 гадоў, кожнаму чацвёртаму — 20—24. Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб летась склаў 27,9 года, паўторны — 41,2.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?