Вы тут

Як правільна настаўніку кантактаваць з вучнямі ў інтэрнэце


Як правільна настаўніку кантактаваць з вучнямі ў інтэрнэце і выкарыстоўваць глабальную сетку для адукацыйных мэт? Якую інфармацыю карэктна публікаваць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках і ці можна лічыць асабістую старонку настаўніка «асабістай»? Гэтыя пытанні абмеркавалі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, дзе прайшла адкрытая лекцыя для педагогаў рэгіёна.


Спікерам мерапрыемства, арганізаванага Міністэрствам адукацыі Беларусі і кампаніяй МТС, стала дацэнт, кандыдат псіхалагічных навук, пазаштатны супрацоўнік Фонду развіцця інтэрнэта Вікторыя Ізмагурава. Як адзначыла эксперт, сёння існуюць дзве асноўныя мадэлі паводзін педагога ў інтэрнэце. Адна з іх — адмова ад зносін з вучнямі, захаванне асабістай прасторы і свайго жыцця ад старонніх. З пункту гледжання выхавання і даверу такі шлях менш эфектыўны. Другая мадэль паводзін — далучэнне вучняў у «сябры» і актыўныя стасункі з імі. «Безумоўна, гэта патрабуе ад педагога высокага ўзроўню інфармацыйнай культуры, каб «быць у тэме» і ўплываць на працэс асобаснага станаўлення сваіх вучняў», — лічыць Вікторыя Ізмагурава.

«Інтэрнэт-прастора — натуральнае «асяроддзе пражывання» сучасных школьнікаў. Віртуальныя стасункі часам пераважаюць над рэальнымі. Неабходна ўлічваць, што школьнікі маюць доступ не толькі да акаўнтаў аднагодкаў, але і да старонак сваіх педагогаў у сацыяльных сетках. Падлеткі, праглядаючы інтэрнэт-профіль, вольна ці міжволі супастаўляюць вобраз настаўніка ў сеціве і ў рэальным жыцці. Таму вельмі важна, каб гэтыя вобразы супадалі. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць педагогам знайсці адказы на свае пытанні, выбудаваць правільны вектар паводзін у сацыяльных сетках і спрыяюць падтрыманню іх станоўчага іміджу ў інтэрнэт-прасторы», — пракаментаваў падзею дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Павел ЛІС.

Паводле даных даследаванняў Лабараторыі Касперскага, каля 90 % дзяцей штодня заходзяць у інтэрнэт, пры гэтым кожны трэці праводзіць у сеціве ад 3 да 5 гадзін, кожны шосты — ад 5 да 8 гадзін. Таксама ўстаноўлена, што 90 % педагогаў выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ў асабістых мэтах і 73 % працэнты дадаюць сваіх вучняў у «сябры».

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: «Інтэрнэт-лікбез» для педагогаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»