За мінулы год яна вырасла на 3,9 працэнта. Колькасць турыстаў, размешчаных летась у мінскіх гасцініцах, павялічылася ў параўнанні з 2016-м на 17,4 працэнта і склала 697,4 тысячы чалавек. Працягласць пражывання госця — у сярэднім 2,2 сутак. 76 працэнтаў пастаяльцаў — замежныя грамадзяне.
Усяго ў сталіцы адкрыты 51 гатэль і сем хостэлаў. Агулам гэта шэсць тысяч нумароў і амаль 11 тысяч месцаў.
— З 2012 года пабудавана і ўведзена 29 гасцініц на 3,5 тысячы нумароў. Магутнасць гэтага рынку вырасла больш чым у 2,5 раза, — дзеліцца начальнік аддзела арганізацыі і развіцця гасцінічнай гаспадаркі ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Любоў СОЙКА.
Сёлета плануюць увесці яшчэ тры гатэлі катэгорыі тры зоркі. Адзін з іх будзе знаходзіцца побач з праспектам Пераможцаў і МКАД (ён разлічаны на 164 нумары), другі — непадалёк ад кінатэатра «Перамога» (на 50 нумароў), трэці — у раёне вуліц Гандлёвай, Інтэрнацыянальнай і Багдановіча (на 126 нумароў). З ростам канкурэнцыі знізіўся сярэдні кошт пражывання ў мінскіх гатэлях — на 2,1 працэнта за мінулы год. Цана ўпала з 84,7 рубля да 82,9.
Цяпер гасцінічны комплекс рыхтуецца да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. У тым ліку будуць забяспечаны належныя цэны на нумары. Па даручэнні Савета Міністраў падрыхтаваны мемарандум аб стрымліванні на перыяд правядзення Еўрагульняў тарыфаў на паслугі сродкаў размяшчэння, што знаходзяцца ў Мінску.
Па словах Любові Сойкі, нагрузка на гасцінічную гаспадарку ў параўнанні з «хакейным» 2014 годам павялічыцца падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў у 30 разоў. Колькасць афіцыйных удзельнікаў, прадстаўнікоў міжнародных спартыўных арганізацый складзе каля чатырох тысяч чалавек, чакаецца да шасці тысяч спартсменаў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?