Вы тут

БДУ далучыцца да Міжнароднай акцыі "Бібліяноч"


Асноўныя дзеянні разгорнуцца з 19.00 да 23.00 у галоўным корпусе ўніверсітэта (пр-т. Незалежнасці, 4, 1-3 паверхі). Чытальныя залы, абанементы, фае і падвальныя паверхі бібліятэкі пераўтворацца ў мацерыкі, краіны і гарады. Заяўленая тэма — “Вакол свету за адну ноч”. Удзельнікі акцыі выступяць у ролі падарожнікаў па тэматычных пляцоўках, а іх экскурсаводамі стануць замежныя студэнты, якія раскажуць пра культуру, літаратуру, музыку, славутасці і лепшыя турыстычныя маршруты сваіх краін.


Для вандроўнікаў будуць арганізаваны фотазоны, хобі-зоны і кафэ, дзе можна будзе абмяняцца ўражаннямі за кубачкам гарбаты. У зоне гульняў “Бібліяночы” пройдзе тэматычная віктарына і разгорнуцца спаборніцтвы па настольных гульнях. Таксама будзе працаваць пляцоўка “Адукацыя за мяжой. Адукацыя без межаў”. Эксперты інфармацыйных цэнтраў пасольстваў пракансультуюць усіх жадаючых аб умовах і асаблівасцях паступлення ў замежныя ВНУ.

“Разыначкай” вечара стане “Жывая бібліятэка”. “Ажыўшыя” кнігі пазнаёмяць гасцей з рознымі культурамі і традыцыямі народаў. Тым, хто паспяхова пройдзе квест-гульню, прадаставіцца магчымасць сустрэцца з “Чорным бібліятэкарам” і наведаць бібліятэчныя фонды, закрытыя для чытачоў.

Удзел у Міжнароднай акцыі прымуць восем сталічных бібліятэк, кожная з якіх арганізуе “Бібліяноч” на арыгінальную тэму.

Уваход на мерапрыемства свабодны, паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя.

Даведка:

“Бібліяноч” — найбуйнейшая штогадовая акцыя ў падтрымку чытання і літаратуры як найважнейшай часткі нацыянальнай культуры. Праходзіць адначасова больш чым на 2000 пляцоўках у розных краінах свету. Падчас акцыі бібліятэкі, кніжныя крамы, літаратурныя музеі падаўжаюць час сваёй працы.У 2015 годзе да гэтага мерапрыемства далучылася і Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.