Вы тут

3D-тэхналогія ажывіла карціны Клода Манэ


У горадзе Шэньян праходзіць арыгінальная выстава больш за 400 твораў імпрэсіяніста.


У горадзе Шэньян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай) праходзиць арыгінальная выстава больш за 400 твораў французскага мастака-імпрэсіяніста Клода Манэ, якія ажывілі з дапамогай трохмернай лічбавай тэхналогіі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

На выставе прадстаўлены таксама такія шэдэўры Манэ, як "Вадзяныя лілеі", "Уражанне. Узыходзячае сонца" і "Руанскі сабор". Тэхналогія трохмернай галаграфічнай праекцыі надала віртуальным карцінам анімацыйны эфект. "Гэта проста цудоўна. Адчуваю, як быццам я ўнутры гэтых карцін", - сказаў наведвальнік выставы Ма Сяавэй. 

Арганізатары выставы хочуць, каб новая тэхналогія прынесла наведвальнікам незвычайнае адчуванне і стварыла інтэрактыўны эфект пры наведванні дадзенай выставы сусветна вядомых карцін, паведаміў адзін з супрацоўнікаў выставы Пяа Чжыцзюань.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.