Вы тут

Дэлегацыя прадстаўнікоў СМІ Кітая прыбыла ў Мінск


Для журналістаў Кітайскай Народнай Рэспублікі з 29 красавіка па 4 мая запланаваны прэс-тур па Беларусі. Госці з Паднябеснай — супрацоўнікі цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі: агенцтва "Сіньхуа", выдавецтва "Жэньмінь Хуабао", газеты "Жэньмінь жыбао", Цэнтральнага тэлебачання Кітая і іншых. Асноўныя мэты мерапрыемства — узмацненне двухбаковых адносін, прэзентацыя беларускіх тавараў і турыстычных паслуг.


"Бягучы год аб’яўлены Годам турызму Беларусі ў Кітае, таму асноўныя чаканні заключаюцца ў тым, каб лепей пазнаёміцца з культурай і вашым турыстычным патэнцыялам. Усяго мы плануем правесці ў Беларусі 7 дзён. Спадзяёмся, што на працягу гэтага тыдня мы зможам зрабіць добрыя фота- і відэаматэрыялы і па вяртанні ў Кітай апублікаваць іх. Гэта будзе спрыяць распаўсюджванню інфармацыі аб культурным і турыстычным патэнцыяле Беларусі", — паведаміла галоўны рэдактар Кітайскага замежнага інфармацыйнага сайту Вэй Ень.

Візіт дэлегацыі выпадае і на час адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі". Кітайскія журналісты возьмуць удзел у гэтым мерапрыемстве.

У праграме прэс-тура — наведванне славутасцей Беларусі: Белавежскай пушчы, Брэсцкай крэпасці, Мірскага замку. Завітаюць журналісты і на прадпрыемствы "Камунарка", "Савушкін прадукт". Прэзентуюць гасцям магчымасці Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння ў Салігорску. Акрамя таго, запланавана сустрэча журналістаў з Міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам і кіраўнікамі вядучых СМІ Беларусі.           

У апошні дзень візіта для дэлегацыі арганізавана прэс-канферэнцыя Старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.