Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Сардэчна віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў.
Вы знайшлі прызванне ў адной з самых важных, адказных і паважаных прафесій, выбраўшы высакародны шлях — дапамагаць людзям, штодзень змагацца за здароўе і жыцці пацыентаў, праяўляць цярплівасць і міласэрнасць у адносінах да кожнага.
На клопат аб чалавеку нацэлена і сістэма аховы здароўя Беларусі. Даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогій гарантаваны ўсім грамадзянам нашай краіны.
Многія дасягненні айчыннай медыцыны атрымалі міжнароднае прызнанне. Назапашаны вопыт, высокае майстэрства і адданасць справе спецыялістаў галіны зрабілі беларускія клінікі і цэнтры прывабнымі для замежных гасцей.
Дзякую за працу ўрачам і вучоным, правізарам і фармацэўтам, фельчарам, медыцынскім сёстрам і прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу — усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.