Вы тут

Кіраўнік найбуйнейшай тэлерадыёкампаніі краін Садружнасці адзначае юбілей*


28 ліпеня свой юбілей святкуе старшыня міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР», кандыдат філалагічных навук, прафесар Вышэйшай школы эканомікі Радзік БАТЫРШЫН.


Радзік Батыршын нарадзіўся ва Уфе ў 1968 годзе. Падчас вучобы на філолага ў Башкірскім дзяржаўным універсітэце ён упершыню спрабуе сябе ў якасці журналіста ва ўніверсітэцкай газеце. Паралельна пачынае весці праграму на башкірскім Дзяржтэлерадыё, піша для рэспубліканскіх газет. Працягваць вучобу і працу прыязджае ў Маскву: паступае ў аспірантуру журфака МДУ, пачынае працаваць аглядальнікам аддзела рэспублік у «Независимой газете».

У 1995 годзе журналісцкі шлях прыводзіць яго на федэральнае тэлебачанне. Шэсць гадоў Батыршын аддае НТБ, куды прыходзіць як кансультант праграмы «Вынікі» і дзе пасля займае пасаду намесніка выканаўчага дырэктара. У 2001 годзе пераходзіць на УДТРК (ВГТРК): кіруе дырэкцыяй інтэрнэт-вяшчання, а потым, ужо ў статусе намесніка генеральнага дырэктара, узначальвае радыёстанцыю «Маяк». На гэтай пасадзе Батыршын працуе да лістапада 2007 года, калі ў яго жыцці пачынаецца эра МТРК «МІР».

Крыху больш чым за дзесяць гадоў яго кіраўніцтва кампанія з аднаго тэлеканала і радыёстанцыі становіцца садружнасцю рэсурсаў. Зараз у мультымедыйны холдынг уваходзяць тэлеканалы «МІР», «МІР 24», «МІР HD», радыёстанцыя «МІР», інфармацыйны інтэрнэт-партал mіr24.tv і сістэма спадарожнікавай сувязі «МІР-Тэлепорт».

З 2007 года ахоп аўдыторыі павялічваецца амаль у дзевяць разоў: з 17 да 150 мільёнаў чалавек. Пастаянна расце і цікавасць у гледачоў. Напрыклад, у Беларусі тэлеканал «МІР» сёлета стаў самы хуткарослы па аўдыторыі. Тэлеканал уваходзіць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм у Беларусі (чацвёртая кнопка). Тэлепраграмы беларускага прадстаўніцтва штогод заваёўваюць прызавыя месцы на нацыянальным тэлевізійным конкурсе «Тэлевяршыня», работнікаў адзначаюць урадавымі і дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Тэлеканалы і радыёстанцыю МТРК глядзяць і слухаюць у 20 краінах. Не толькі ў дзяржавах СНД (а менавіта для іх і задумваўся «МІР» у 1992 годзе), але і ў Германіі, Чэхіі, Швейцарыі, краінах Балтыі і іншых. У Расіі, Беларусі, Казахстане, Арменіі і Кыргызстане тэлеканал «МІР» уваходзіць у нацыянальныя мультыплексы лічбавага вяшчання.

У апошнія дзесяць гадоў кампанія ажыццяўляе як тэхнічны, так і творчы прарыў. Лічыцца, што моду на тэлемасты ўвялі журналісты «МІРа». Напрыклад, на маштабнай акцыі «Вахта памяці» ў 2011 годзе адначасова ў эфіры «вісела», кажучы мовай тэлежурналістаў, дзевяць тэлемастоў. Звычайна — два.

Адны з першых аўтары праграм «МІРа» адкрываюць для сябе і для гледачоў унутраны турызм: праязджаюць дзевяць тысяч кіламетраў па Транссібе, даследуюць старажытныя гандлёвыя шляхі, паказваюць сучасныя Таджыкістан, Узбекістан і стэпы Казахстана.

З прыходам Батыршына тэлеканал пачынае цыкл эксклюзіўных інтэрв'ю самага высокага ўзроўню. Толькі за 2017 год у эфір выходзяць гутаркі з прэзідэнтамі Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Арменіі. У 2015 годзе атрымліваецца пагаварыць сам-насам, але пад прыцэлам тэлекамер, з Джонам Керы, на той момант дзяржсакратаром ЗША.

Творчы прарыў заўважаюць і гледачы, і тэлеэксперты. Калектыў «МІРа» двойчы атрымлівае прэстыжную тэлевізійную прэмію «Тэфі». У 2017 годзе становіцца лаўрэатам «Тэфі-Садружнасць». На рахунку кампаніі прэмія Папова, «Хрустальны компас», «Брэнд года», «Вялікая лічба — 2017» і яшчэ цэлы шэраг розных узнагарод. У 2010 годзе прафесійная супольнасць прызнае Батыршына медыяменеджарам года, а ў 2018 годзе кіраўнік МТРК «МІР» узнагароджваецца ордэнам Аляксандра Неўскага.

Радзік Батыршын часта паўтарае: «МІР» — гэта журналістыка факта». Усё вышэйпералічанае з пункту гледжання журналістыкі — факты, але для супрацоўнікаў і кіраўніка МТРК «МІР» — гэта вынік працы.

З гэтым цудоўным вынікам віншуем Радзіка Батыршына і жадаем яму творчых перамог, вялікіх лічбаў і новых гучных поспехаў!

УНП 100824385

Загаловак у газеце: Творчы прарыў Радзіка Батыршына

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.